Кругларотыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кругларотыя
Мінога рачная Lampetra fluviatilis
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ПадцарстваЭўметазоі
ТыпХордавыя
НадклясаБяссківічныя
КлясаКругларотыя
Бінамінальная намэнклятура
Cyclostomata

Кругларотыя, мешкашчэлепныя (Cyclostomata) — кляса рыбападобных жывёлаў тыпу хордавых.

Выдзяляюцца 2 падклясы: міногі і міксыны. Пашыраны ва ўмераных і субтрапічных марскіх і прэсных водах.

Даўжыня да 1 м, маса да 3 кг. Тулава чэрвепадобнае. Шкілет храстковы, сківіцы адсутнічаюць. Рот у выглядзе круглай прысмоктвальнай адтуліны (адсюль назва). У скуры (лускі няма) многа сьлізевыдзяляльных залозаў.

Паўпаразіты і паразіты водных жывёл. Кормяцца доннымі бесхрыбетнымі, нападаюць на аслабелых рыб, малюскаў і інш.

Аб’екты здабычы.