Крыжанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крыжанка
Самец і самка крыжанкі (Anas platyrhynchos)
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ПадцарстваЭўметазоі
ПадразьдзелДругаснаротыя
ТыпХордавыя
ПадтыпПазваночныя
НадклясаЧатырохногія
КлясаПтушкі
АтрадГусепадобныя
СямействаКачыныя
РодРачныя качкі
ВідКрыжанка
Бінамінальная намэнклятура
Anas platyrhynchos
Anas platyrhynchos

Крыжанка звычайная (Anas platyrhynchos) — птушка сямейства качыных атрада гусепадобных.

Пашырана ў Эўразіі, Паўночнай Амэрыцы і Паўночна-Заходняй Афрыцы. Жыве на балотах, поймавых азёрах, лясных рэчках і інш. На Беларусі трапляецца ўсюды; народныя назвы: качка, качур, крыжак, крыжная качка, крыжэнь. Гавайскі падвід (Anas platyrhynchos wyvilliana) знаходзіцца ў Чырвонай кнізе МСАП.