Крыштап Белазор (сын Станіслава)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крыштап Белазор

Герб «Вянява»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1588 або 1589
Памёр 8 траўня 1644
Род Белазоры
Бацькі Станіслаў Белазор
Дарота з Войнаў
Жонка Ядвіга з Гедройцаў
Дзеці Юры, Уладзіслаў

Крыштап Белазор (1588 або 1589 — 8 траўня 1644) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

Трымаў Абельскае староства.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Белазораў гербу «Вянява», сын Станіслава, упіцкага падкаморага, і Дароты з Войнаў. Меў братоў Габрыэля і Яна Караля.

Займаў пасаду маршалка земскага ўпіцкага1628). Абіраўся паслом на соймы 1629, 1632, 1633, 1638 і 1643, быў маршалкам Галоўнага Трыбуналу ў 1628 і 1640[1]

Ажаніўся зь Ядвігай, дачкой ваяводы амсьціслаўскага Марціна Гедройца. У шлюбе меў сыноў Юрыя і Ўладзіслава

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пазднякоў В. Белазоры // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 299.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]