Кібэрпанк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Кібэрпанк (ад анг. cyberpunk) — паджанр навуковай фантастыкі. Сам тэрмін зьяўляецца сумесьсю словаў «кібэрнэтыка» і «панк» (ад анг. punk — «сьмецьце»), упершыню яго выкарыстаў Брус Бэтке ў якасьці назвы для свайго апавяданьня 1983 году[1]. Звычайна творы, якія адносяцца да жанру «кібэрпанк», апісваюць антыўтапічны сьвет недалёкай будучыні, у якім высокае тэхналягічнае разьвіцьцё, такое як інфармацыйныя тэхналёгіі і кібэрнэтыка, спалучаюцца з глыбокім упадкам альбо радыкальнымі пераменамі ў сацыяльным ладзе[2].

Паводле словаў Лоўрэнса Пэрсана:

Клясычныя кібэрпанкавыя пэрсанажы — маргіналізаваныя, адчужаныя самотнікі, якія жывуць на краі грамадзтва ў пераважна дыстапічнай будучыні, дзе ў паўсядзённае жыцьце імкліва ўварваліся тэхналягічныя перамены, усюдыісная інфасфэра кампутарызаванай інфармацыі і інвазіўныя мадыфікацыі чалавечага цела

Notes Toward a Postcyberpunk Manifesto — Person, Lawrence

Сюжэты кібэрпанку часта пабудаваныя вакол канфлікту паміж хакерамі, штучным інтэлектам і мэгакарпарацыямі, і імкнуцца да «бліжэйшай будучыні» Зямлі часьцей, чым да сэтынгаў пра далёкую будучыню ці галяктычныя пэрспэктывы, якія можна знайсьці ў такіх раманах, як «Заснаваньне» Айзэка Азімава альбо «Дзюна» Фрэнка Гэрбэрта[3].

Сусьвет кібэрпанку, як правіла, зьяўляецца постіндустрыяльнай дыстопіяй, і апісвае грамадзтва, якое знаходзіцца на мяжы бурных сацыяльных і культурных пераўтварэньняў, дзе тэхналёгіі выкарыстоўваюцца спосабамі, не прадугледжанымі іх стваральнікамі («вуліца знойдзе для рэчаў уласнае прымяненьне»[4]). Частка атмасфэры жанру перагукаецца з стылем «фільму-нуар», а літаратурныя работы жанру часта выкарыстоўваюць прыёмы дэтэктыву[5].

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Анімэ і манга[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ The Etymology of «Cyberpunk» (анг.).
  2. ^ Donald M. Hassler New Boundaries in Political Science Fiction. — 2008. — С. 75-76. — ISBN 1570037361
  3. ^ Stephen Graham The Cybercities Reader. — 2004. — 389 с. — ISBN 0415279569
  4. ^ Ўільям Гібсан, «Burning Chrome», 1981 год.
  5. ^ Stacy Gillis The Matrix Trilogy:Cyberpunk Reloaded. — 2005. — 75 с. — ISBN 1904764320