Кінапрэмія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
81 цырымонія прэміі «Оскар».

Кінапрэ́мія — кінэматаграфічная ўзнагарода, якая можа ўручацца ў некалькіх намінацыях. У адрозьненьне ад кінафэстывалю, кінапрэмія не суправаджаецца публічным паказам конкурсных фільмаў. Кінапрэмія звычайна прысуджаецца паводле вынікаў таемнага галасаваньня экспэртаў, радзей паводле вынікаў абмеркаваньня журы. Звычайна прэміі прысуджаюцца за дасягненьні ў якіх-небудзь катэгорыях, як то найлепшы фільм ці найлепшыя рэжысура. Тым ня менш, існуюць прэміі, якія прысуджаюцца за найгоршыя паказчыкі, як то «Залатая маліна». Сярод самых вядомых прэміяў варта вылучыць «Оскар», «Залаты Глёбус», BAFTA, Сэзар, Эўрапейская кінапрэмія і гэтак далей.