Кітайскае пісьмо

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Традыцыйныя й спрошчаныя гіерогліфы

Кіта́йскае пісьмо́ (па-кітайску: 漢字) ўжо некалькі тысячагодзьдзяў зьяўляецца адзіным агульнапрынятым спосабам запісі кітайскай мовы. Знакі кітайскага пісьма таксама шырока выкарыстоўваюцца ў японскім і карэйскім пісьме (там яны называюцца кандзі і ханчча адпаведна). Да 1945 году кітайскае пісьмо выкарыстоўвалася таксама для запісі віетнамскай мовы (хан ты). У кантэксьце інтэрнацыяналізацыі, пісьменнасьці, заснаваныя на кітайскай, называюць CJK (анг. Chinese, Japanese, Korean) або CJKV (з даданьнем анг. Vietnamese).

Узрост кітайскай пісьменнасьці стала ўдакладняецца. У 1962 годзе пры раскопках неалітычнага паселішча Цьзяху на рацэ Хуанхэ былі выяўленыя надпісы на панцырах чарапахаў, якія нагадваюць па напісаньні найстаражытныя кітайскія гіерогліфы. Піктаграмы адносяць да VI тысячагодзьдзя да н. э., што больш старажытнае, чым шумэрская пісьменнасьць[1]. Ранейшы вядомы дасьледчык кітайскай пісьменнасьці Тан Лань выказваў здагадку, што кітайская гіерогліфіка паўстала 4—5 тысячагодзьдзяў таму[2].

Кітайскую пісьменнасьць звычайна называюць гіерагліфічнай або ідэаграфічнай. Яна радыкальна адрозьніваецца ад альфабэтнай тым, што кожнаму знаку прыпісана нейкае значэньне, то бок не толькі фанэтычнае, і лік знакаў вельмі вялікі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Самые древние письмена давали прямую связь с небесами — Грани. Ру
  2. ^ Софронов М. В., Китайское языкознание в 50-80-хх гг.// Новое в зарубежной лингвистике, вып. XXII, Языкознание в Китае, М., 1989.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Кітайскае пісьмосховішча мультымэдыйных матэрыялаў