Ловаць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Ловаць
Рака Ловаць каля Вялікіх Лукаў
Рака Ловаць каля Вялікіх Лукаў
Агульныя зьвесткі
Выток возера Завесна
Вусьце возера Ільмень
Краіны басэйну Беларусь, Расея
Вобласьці Віцебская вобласьць, Пскоўская вобласьць і Наўгародзкая вобласьць
Даўжыня 536 км
Сярэднегадавы сьцёк 150 м³/с
Плошча басэйну 21,9 тыс. км²
Нахіл воднай паверхні 0,16 ‰

Ло́ваць — рака ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі, Пскоўскай і Наўгародзкай абласьцях Расеі, у басэйне ракі Нявы. Даўжыня 536 км. Плошча вадазбору 21,9 тыс. км². Выдатак вады ў вусьці каля 150 м³/с, на граніцы Беларусі і Расеі каля 2,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,16‰, у Беларусі 0,6‰.

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На рацэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выцякае з возера Ловацец (Пскоўская вобласьць), упадае ў возера Ільмень з поўдня. Паводле іншых крыніцаў пачынаецца з возера Завесна за 3,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Марчанкі Гарадоцкага раёну. Цячэ ў межах Беларусі (даўжыня 47 км) па Гарадоцкім узвышшы, праз азёры Задрач, Мяжа, Сосна, Чарняста і Сясіта, Валдайскім узвышшам і ў ніжняй плыні Ільменскай нізінай.

Даліна ад вытоку да возера Мяжа невыразная (абалона забалочаная), паміж азёрамі Сосна, Чарняста і Сясіта трапэцападобная (абалона роўная, лугавая). Рэчышча да возера Мяжа зьвілістае, да возера Задрач яго шырыня 3—5 м, ніжэй 5—10 м.

Суднаходная ў нізоўі на працягу 70 км. Ракой у старажытнасьці праходзіла частка Шляху з варагаў у грэкі[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 223

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ловацьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў