Лівонскі ордэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Шчыт рыцараў Лівонскага Ордэна

Лівонскі ордэн (па-лацінску: Fratres miliciae Christi de Livonia, па-нямецку: Bruder der Ritterschaft Christi von Livland) — каталіцкая дзяржаўная і ваенная арганізацыя нямецкіх рыцараў-крыжакоў у Лівоніі на землях куршаў, ліваў, земгалаў у 12371561.

Ордэн быў створаны ў 1202 годзе біскупам Альбэртам Буксгёўдэнам і цыстэрцыянскім абатам Тэадорыкам. Першапачаткова ордэн называўся Браты рыцарства Хрыстовага (лац. Fratres militae Christi). Афіцыйнай ягонай мэтай была абвешчана абарона заснаванага ў Інфлянтах лацінскага касьцёла і пашырэньне хрысьціянства сярод ліваў, латгалаў і эстаў.

У 1205 годзе папа рымскі Інакенцыюс III зацьвердзіў ордэн і надаў яму статут на ўзор ордэна храморнікаў (тампліераў). Паводле гэтага статуту, чальцы ордэна падзяляліся на братоў-рыцараў, братоў-сьвятароў і братоў-службовых. Браты-рыцары насілі белыя пылавікі з выявай чырвонага мяча і крыжа над ім, меч над крыжам быў і на ордэнскай пячатцы (адсюль пашыраная ў Сярэднявеччы назва рыцараў).

Пацярпеў шэраг сур’ёзных паразаў ад іх (на Чудзкім возеры 1242, бітва пры Дурбе 1260 і іншыя). У Лівонскай вайне разгромленыя расейскімі войскамі, пасьля чаго ліквідаваныя.

Гл. таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]