Літар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Літар аб’ёму зьмяшчае ў сябе куб, з даўжынёй кожнага боку 10 см

Літар (л, l, L, ℓ) — адзінка вымярэньня аб’ёму, дапушчальная да ўжываньня нараўне з адзінкамі СІ, аднак якая не зьяўляецца базавай. Паводле СІ літар зьяўляецца адзінкай аб’ёму роўнай 1 кубічнаму дэцымэтру (дм³), 1000 кубічных сантымэтраў (см³) або 1/1000 кубічных мэтраў. Кубічны дэцымэтар (або літар) займае аб’ём 10×10×10 сантымэтраў і, такім чынам, роўны адной тысячнай кубічнага мэтру.

Арыгінальная француская мэтрычная сыстэма выкарыстоўвала літар як базавую адзінку вымярэньня аб’ёму. Слова літар паходзіць ад старафранцускага litron, якое прыйшло ў францускую з грэцкай праз лацінскую мовы, і які складаў каля 0,831 літраў. Літар быў таксама выкарыстаны ў некалькіх наступных вэрсіях мэтрычнай сыстэмы й зараз прымаецца як адна з магчымых адзінак вымярэньня ў СІ[1], хоць афіцыйнай адзінкай аб’ёму СІ зьяўляецца кубічны мэтар (м³).

Адзін літар вадкай вады мае масу амаль роўную кіляграму, у сувязі з гэтым у 1795 годзе грам быў вызначаны як адзін кубічны сантымэтар вады пры тэмпэратуры раставаньня лёду. Наступныя пераазначэньні мэтру й кіляграму прывялі да таго, што такія супастаўленьні адзінам аб’ёму й масы зьяўляюцца ўжо недакладнымі паводле азначэньня[2].

Аб’ём літру[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1901 годзе рашэньнем 3-й Генэральнай канфэрэнцыі па мерах і вагам літар быў вызначаны як аб’ём 1 кг чыстай вады пры нармальным атмасфэрным ціску (760 мм рт. сл.) і темпэратуpы найбольшай шчыльнасьці вады (4 °С). Такім чынам, аб’ём 1 літра быў прыняты за 1,000028 дм3. У 1964 годзе 12-я Генэральная канфэрэнцыя па мерах і вагам адмяніла гэтае азначэньне й прыняла, што 1 л = 1 дм3.

1 л = 10−3 м3 = 1 дм3 = 103 см3

Вытворныя ад літра адзінкі — мілілітар (мл, ml), мікралітар і дэкалітар (дал, dal).

1 мл = 10−3 л = 10−6 м3 = 1 см3

1 дал = 10 л = 10−2 м3

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]