Магічны рэалізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Магічны рэалізм — літаратурны кірунак, які характарызуецца зьяўленьнем магічных элемэнтаў у рэалістычным тэксьце. Найвялікшы ўздым гэтага кірунку адбыўся ў Паўднёвай Амэрыцы ў другой палове 20 стагодзьдзя. Зьвязваецца ён перш за ўсё са славутым раманам Габрыеля Гарсіі Маркеса «Сто гадоў самоты», які лічыцца падставовым творам магічнага рэалізму.

Магічны рэалізм як мастацкі кірунак рэалізаваўся ў прозе, паэзіі, выяўленчым мастацтве, а таксама ў кінэматаграфіі.

Гісторыя тэрміну[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрмін «магічны рэалізм» быў упершыню выкарыстаны нямецкім літаратурным крытыкам Францам Ро для апісаньня рэалізму амэрыканскіх аўтараў 20-х гадоў, які ўтрымліваў рысы іррэальнага і фантастычнага. Тэрмін стаўся папулярным у 20 стагодзьдзі ў такіх аўтараў, як Міхаіл Булгакаў ці Эрнст Юнгер, а таксама ў шматлікіх паўднёваамэрыканскіх пісьменьнікаў (Борхэс, Маркес, Альендэ і іншых).

Рысы магічнага рэалізму[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Прысутнічаюць магічныя элемэнты
  • Гэтыя элемэнты выглядаюць натуральна, не тлумачацца
  • Пэрсанажы іх прымаюць, не шукаюць у іх лёгікі
  • Прысутнасьць вялікай колькасьці пачуцьцёвых элемэнтаў
  • Цячэньне часу зьмяняецца ці не ўлічваецца. Часам адбываецца паўтарэньне мінуўшчыны ў сучаснасьці
  • Перамена месцаў прычыны і наступства (пэрсанаж пакутуе перад трагічным здарэньнем)
  • Прысутнасьць легендарных, міталягічных і фальклёрных элемэнтаў
  • Падзеі паказваюцца з розных гледзішчаў
  • Можа быць пратэстам супраць таталітарнага рэжыму і калянізацыі
  • Адбываецца ўзаемнае пранікненьне мінуўшчыны і сучаснасьці, астральнага і фізычнага ўзроўню, паасобных пэрсанажаў.

Блізкія кірункі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жывапіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выяўленчым мастацтве гэты тэрмін часта быў узаемна замяняльным з тэрмінам «постэкспрэсыянізм».

Аўтары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]