Майкл Грант Ігнацьеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Майкл Грант Ігнацьеў
Дэпутат Палаты абшчын Майкл Грант Ігнацьеў
Дэпутат Палаты абшчын Майкл Грант Ігнацьеў
Лідэр афіцыйнай апазыцыі Яе Вялікасьці
10 сьнежня 2008 — цяперашні час
Старшыня Лібэральнай партыі
2 траўня 2009 — цяперашні час
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 12 траўня 1947
Таронта, Канада
Нацыянальнасьць: канадзец
Партыя: Q138345
Дзеці: Тэа і Соўфі
Адукацыя: Таронтаўскі ўнівэрсытэт
Рэлігія: праваслаўе
Michael Ignatieff Signature.svg

Майкл Грант Ігнацьеў (па-ангельску: Michael Grant Ignatieff; нарадзіўся 12 траўня 1947 году ў Таронта) — канадзкі гісторык і палітык, часовы лідэр апазыцыйнай Лібэральнай партыі. Ігнацьеў прыйшоў у канадзкую палітыку ў лістападзе 2005. З 10 сьнежня 2008 Ігнацьеў зьяўляецца лідэрам апазыцыі ў ніжняй палаце канадзкага парлямэнту, дзе ён прадстаўляе акругу Этоўбіка-Лэйкшор (правінцыя Антарыё) з 2006.

Ігнацьеў атрымаў ступень бакаляўра па гісторыі ў Таронтаўскім унівэрсытэце. Пасьля вучыўся ў Оксфардзе і атрымаў ступень доктара па гісторыі ў Гарвардзе ў 1976.

Ён працаваў выкладчыкам ва Ўнівэрсытэце Брытанскай Калюмбіі, Кембрыджы, Лёнданскім унівэрсытэце, Каліфарнійскім унівэрсытэце і Гарвардзе. Жывучы ў Вялікабрытаніі, Ігнацьеў адначасова з унівэрсытэцкаю кар’ераю працаваў на радыё і тэлебачаньні Бі-бі-сі. Ён зьяўляецца аўтарам 15 кніг.

Сям’я і асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ігнацьеў зьяўляецца нашчадкам Графаў Ігнацьевых. Яго бацька Георг Ігнацьеў быў канадзкім дыпляматам расейскага паходжаньня. Дзед Майкла, Граф Павал Ігнацьеў, быў міністрам народнай асьветы пры Імпэратары Мікалаі ІІ. Прадзед Майкла, Граф Мікалай Ігнацьеў, быў міністрам унутраных справаў пры Імпэратары Аляксандры ІІІ. Прадзед Ігнацьева па лініі маці, Джордж Манро Грант, быў дырэктарам Унівэрсытэту Каралевы ў Кінгстане.

Першаю жонкаю Ігнацьева зьяўлялася брытанка Сюзан Бэраклаў. Ад шлюбу з Бэраклаў Ігнацьеў мае сына Тэа і дачку Соўфі. Цяпер ён жанаты з вугоркай Жужане Жохар.

Ігнацьеў зьяўляецца праваслаўным.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Майкл Грант Ігнацьеўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў