Макс Крузэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Макс Крузэ
Макс Крузэ
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 сакавіка 1988 (26 гадоў)
Райнбэк, Нямеччына
Рост 180 см
Вага 76 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Барусія Мёнхэнглядбах
Нумар 10
Моладзевыя клюбы
19921998
19982005
20062007
TSV Reinbek
SC Vier- und Marschlande
Werder Bremen
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2009
2007—2009
2009—2012
2012—2013
2013—
Вэрдэр-2
Вэрдэр
Санкт-Паўлі
Фрайбург
Барусія М
68 (7)
1 (0)
96 (22)
34 (11)
0 (0)
Нацыянальная зборная
2013— Нямеччына 2 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
17 чэрвеня 2013.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
17 чэрвеня 2013.

Максімілян Крузэ (па-нямецку: Maximilian Kruse; 19 сакавіка 1988, Райнбэк, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, паўабаронца мёнхэнглядбаскага клюбу «Барусія».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крузэ пачаў сваю кар’еру ў мясцовым клюбе. У ліпені 2005 году далучыўся да складу «Вэрдэру»[1], аднак гуляў амаль толькі за другую каманду брэмэнцаў. 4 траўня 2009 году Макс падпісаў двухгадовы кантракт з клюбам «Санкт-Паўлі». У сэзоне 2011—2012 гадоў Макс забіў у Бундэсьлізе-2 13 галоў і аддаў 6 галявых перадачаў, дзякуючы чаму як «Санкт-Паўлі» фінішаваў з 62 пунктамі на чацьвёртым месцы[2].

«Фрайбург»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзякуючы гэткаму посьпеху з гамбурскім клюбам Макс быў запрыкмечаны «Фрайбургам», да якога далучыўся ўлетку 2012 году й адразу стаўся ягоным лідэрам[3]. Дэбютаваў за свой новы клюб 18 жніўня 2012 году ў матчы на Кубак Нямеччыны супраць клюбу «Вікторыі», які скончыўся зь лікам 2:1 на карысьць гульцоў з Фрайбургу, а Крузэ забіў першы гол і стаўся асыстэнтам для свайго партнэра Сэбастыяна Фрайса[4]. 25 жніўня Крузэ дэбютаваў за клюб у Бундэсьлізе, забіўшы гол у матчы супраць «Майнцу», які скончыўся ўнічыю 1:1[5].

«Барусія» Мёнхэнглядбах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля выбітнага сэзону за «Фрайбург» Крузэ падпісаў 4-гадовы кантракт з клюбам «Барусія» зь Мёнхэнглядбаху ў красавіку 2013 году[6].

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За галоўную зборную Нямеччыны Макс дэбютаваў 29 траўня 2013 года матчам супраць Эквадора. 2 чэрвеня 2013 года ў матчы супраць зборнай ЗША на 79 хвіліне забіў свой першы гол за нацыянальную зборную.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]