Уніён Бэрлін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уніён
Поўная назва 1. FC Union Berlin e. V.
Заснаваны 1906
Горад Бэрлін, Нямеччына
Стадыён Ан дэр Альтэн Фёрштэрай
Умяшчальнасьць: 18 432
Прэзыдэнт Дырк Цынглер[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2022—2023 4 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fc-union-berlin.de (ням.)​ (анг.)

«Уніён» (па-нямецку: Union) — нямецкі футбольны клюб з гораду Бэрліна. Заснаваны ў 1906 годзе пад назвай «Алімпія». Фіналіст Кубка Нямеччыны (2001).

За часам халоднае вайны «Ўніён» месьціўся ва Ўсходнім Бэрліне таму браў удзел у розыгрышах чэмпіянату НДР. Пасьля ўзьяднаньня Нямеччыны далучыўся да агульнанямецкай клюбнай структуры ў 1990 годзе[1]. З 2009 па 2019 гады клюб быў сталым удзельнікам Бундэсьлігі 2, якая ёсьць другім дывізіёнам клюбнага футболу краіны. У 2019 годзе «Ўніён» прасунуўся ў Бундэсьлігу ўпершыню ў сваёй гісторыі. У 2022 годзе клюб браў удзел у кваліфікацыйных раўндах Лігі Эўропы.

Па стане на 2022 год, «Уніён» налічвае 45 тысяч афіцыйных сябраў клюбу[2]. Вядомы сваёй заўзятарскай супольнасьцю[3]. У часы падзелу Нямеччыны галоўнае супрацьстаяньне клюб меў з бэрлінскім «Дынама», якое асацыявалася з службай бясьпекі Штазі. Не зважаючы на тое, што іншым буйным клюбам Бэрліну на сёньня ёсьць «Гэрта», асаблівага супрацьстаяньня паміж камандамі бракуе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб быў закладзены ў 1906 годзе пад назвай «Алімпія» і базаваўся ў бэрлінскім раёне Обэршэнэвайдэ, які на той час быў яшчэ прадмесьцем. У 1910 годзе назва была зьмененая на «Ўніён 06». У тыя часы каманда была адной зь вядучых у Бэрліне, рэгулярна перамагаючы ў мясцовых чэмпіянатах і спаборнічаючы на нацыянальным узроўні. Гэтак «Уніён» прасунуўся ажно да фіналу чэмпіянату Нямеччыны 1923 году, дзе яны саступілі «Гамбургу» зь лікам 0:3.

Ад пачатку клюб асацыяваўся з працоўнай клясай, у той час большасьць бэрлінскіх клюбаў мелі паходжаньне зь сярэдняе клясы, як то «Вікторыя», «Бляў-Вайс», БСФ-92 і «Тэніс Барусія». Як мяркуецца, у тыя часы зьявіўся клюбны вокліч — «Жалезны зьвяз!» (ням. Eisern Union!), які дасюль шырока ўжываецца заўзятарамі клюбу[4].

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Даніі Бр Фрэдэрык Рэнаў 1992
2 Сьцяг Нямеччыны Аб Кевін Фогт 1991
3 Сьцяг Нямеччыны Аб Паўль Якель 1998
4 Сьцяг Партугаліі Аб Дыёгу Лейтэ 1999
5 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Данілё Духі 1998
6 Сьцяг Нямеччыны ПА Робін Гозэнс 1994
7 Сьцяг ЗША ПА Брэндан Аарансан (ар. Лідс Юн.) 2000
8 Сьцяг Нямеччыны ПА Рані Хэдыра 1994
9 Сьцяг Даніі Нап Мікель Каўфман 2001
10 Сьцяг Нямеччыны Нап Кевін Фолянд 1992
11 Сьцяг Кот-д’Івуару Нап Крыс Бэдыя 1996
12 Сьцяг Даніі Бр Якаб Буск 1993
13 Сьцяг Вугоршчыны ПА Андраш Шэфэр 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
14 Сьцяг Бэльгіі Нап Ёрбэ Вэртэсэн 2001
16 Сьцяг Нямеччыны Нап Бэнэдыкт Голербах 2001
18 Сьцяг Харватыі Аб Ёсіп Юранавіч 1995
19 Сьцяг Нямеччыны ПА Янік Габэрэр 1994
20 Сьцяг Тунісу ПА Айса Лайдуні 1996
26 Сьцяг Гвадэлюпы Аб Жэром Русіён 1993
28 Сьцяг Аўстрыі Аб Крыстафэр Трымэль (капітан) 1987
29 Сьцяг Францыі ПА Люка Тузар 1997
31 Сьцяг Нямеччыны Аб Робін Кнохэ 1992
33 Сьцяг Чэхіі ПА Алекс Краль (ар. Спартак) 1998
37 Сьцяг Нямеччыны Бр Аляксандар Шволяў 1992
42 Сьцяг Нямеччыны ПА Ноа Энгельбрэт 2005

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]