Спартак Масква (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Спартак Масква
FC Spartak Moscow logo.png
Поўная назва ОАО «Футбольный клуб „Спартак-Москва“»
Мянушкі чырвона-белыя
Заснаваны 18 красавіка 1922
Горад Масква, Расея
Стадыён Адкрыцьцё Арэна
Умяшчальнасьць: 45 000
Галоўны трэнэр Дзьмітры Аленічаў
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2014—2015 6 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

Спарта́к Масква́ (па-расейску: Спартак Москва) — расейскі футбольны клюб з гораду Масква. Заснаваны ў 1922 годзе. 12-разовы чэмпіён СССР, 9-разовы чэмпіён Расеі, 10-разовы ўладальнік Кубка СССР, трохразовы ўладальнік Кубка Расеі.

Гітосрыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1922—1935[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«МГС» у 1922 годзе

Папярэднік «Спартака» МГС быў заснаваны 18 красавіка 1922 году спартоўцамі з маскоўскага раёну Чырвоная Прэсьня, паводле прапановы Івана Арцем’ева[1]. Група энтузіястаў, з Арцем’евым на чале, атрымала дазвол на злом некалькіх закінутых дамоў у раёне Прэсьненскай заставы для наступнага будаўніцтва стадыёну. У 1922 годзе ўжо былі гатовыя трыбуны, агароджы, распранальні й само поле. Паралельна адбылася рэарганізацыя двух фізкультурных калектываў: «Расейскага гімнастычнага таварыства» і «Таварыства фізычнага выхаваньня» Прэсьненскага футболу, то бок, іх пераўтварылі ў «Маскоўскі гурток спорту» (МГС). Тады ж у каманду прыйшлі браты Старасьціны (Мікалай, Аляксандар, Андрэй і Пётар), зь якімі зьвязана вялізная частка гісторыі «Спартака». Назва будучай каманды выклікала бурныя спрэчкі, і ў рэшце рэшт спыніліся на кампрамісным варыянце — «Маскоўскі гурток спорту Чырвонапрэсьненскага раёну» («МГС»), але ўжо праз год клюб быў перайменаваны ў «Чырвоную Прэсьню», як і прапаноўвалася першапачаткова Арцем’евым. Да 1935 году каманда выступала пад назвамі «Чырвоная Прэсьня», «Харчавік» і «Промкаапэрацыя».

Папярэднікі «Спартака» выступалі ў чэмпіянаце Масквы — першы год у клясе «Б», але заняўшы першае месца як у вясновым, гэтак і восеньскім турнірах, каманда патрапіла ў клясу «А», спаборніцтва ў якім адразу ж выйграла. Усяго ў 19231935 гадох каманда чатыры разы перамагала ў першынстве Масквы, і пяць разоў станавілася першай у «клюбным заліку» — комплексным паказчыку, які ўлічваў акрамя вынікаў гульняў яшчэ й выступленьні малодшых камандаў, статыстычныя паказчыкі, гульнявую дысцыпліну й агульную працу спартовай сэкцыі.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 4 сакавіка 2015 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Расеі Бр Антон Мітрушкін 1996
2 Сьцяг Аргентыны Аб Хуан Інсаўральдэ 1984
3 Сьцяг Расеі Аб Сяргей Брызгалаў 1992
4 Сьцяг Расеі Аб Сяргей Паршыўлюк 1989
7 Сьцяг Грузіі ПА Жано Ананідзэ 1992
8 Сьцяг Расеі ПА Дзяніс Глушакоў 1987
10 Сьцяг Армэніі Нап Юры Маўсісян 1987
11 Сьцяг Армэніі ПА Араз Азьбіліз 1990
15 Сьцяг Бразыліі ПА Ромула 1990
19 Сьцяг Гішпаніі ПА Хасэ Хурада 1986
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Нямеччыны ПА Патрык Эбэрт 1987
21 Сьцяг Швэцыі ПА Кім Чэльстрэм 1982
23 Сьцяг Расеі Аб Дзьмітры Камбараў 1987
24 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Кёнсі Промэс 1992
30 Сьцяг Расеі Бр Сяргей Песьякоў 1988
32 Сьцяг Расеі Бр Арцём Раброў 1984
34 Сьцяг Расеі Аб Яўген Макееў 1989
35 Сьцяг Нямеччыны Аб Сэрдар Тасчы 1987
55 Сьцяг Бразыліі Аб Жуан Карлас 1982
69 Сьцяг Расеі Нап Дзяніс Давыдаў 1995

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Нисенбойм Э., Расинский В. Спартак Москва. Официальная история 1922-2002. — Москва: МС Медиа, 2002. — С. 10-14. — 870 с. — ISBN 5-902215-01-3

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]