Гамбург (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гамбург
Поўная назва Hamburger Sport-Verein e. V.
Заснаваны 29 верасьня 1887
Горад Гамбург, Нямеччына
Стадыён Фолькспаркштадыён
Умяшчальнасьць: 57 274
Прэзыдэнт Ёнас Больт[d][1] і Франк Ветштайн[d][1]
Чэмпіянат Бундэсьліга 2
 · 2022—2023 3 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
hsv.de (ням.)​ (анг.)

«Гамбург» (па-нямецку: Hamburger) — нямецкі футбольны клюб з гораду Гамбургу. Заснаваны ў 1887 годзе. 6-разовы чэмпіён Нямеччыны і трохразовы ўладальнік Кубка Нямеччыны. Уладальнік Кубка чэмпіёнаў (1983), уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў (1977). Зьяўляецца адным з найстарэйшых, папулярных і тытулаваных нямецкіх клюбаў. Да 2018 году «Гамбург» быў адзіным клюбам, які гуляў ва ўсіх сэзонах Бундэсьлігі з часу ейнага стварэньня ў 1963 годзе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя «Гамбургу» пачынаецца 29 верасьня 1887 году, калі адбылося зьліцьцё двух клюбаў: «Der Hohenfelder Sportclub» і «Wandsbek-Marienthaler Sportclub» у «спартовы клюб Германія ў Гамбургу» (ням. Sportclub Germania zu Hamburg). Пад сваёй цяперашней назвай клюб быў сфармаваны ў 1919 годзе шляхам аб’яднаньня трох гарадзкіх камандаў, сур’ёзна паслабленых пасьля Першай сусьветнай вайны: «спартовы клюб Германія», «Гамбург ФК» і ФК «Фалька Эпэндорф». Колерамі клюбу сталі чырвоны й белы ў гонар гораду Гамбургу, і сіне-чорныя ў гонар найстарэйшага клюбу заснавальніка — «Германія». Менавіта праз «спартовы клюб Германія», Гамбург прэтэндуе на званьне найстарэйшага клюбу краіны. Тым ня менш, іншыя клюбы аспрэчваюць гэта, бо «Германія» першапачаткова была заснавана як атлетычны клюб, які не гуляў у футбол да 1891 году, калі паўтузіна ангельцаў далучыліся да клюбу, прынёсшы з сабою захапленьне футболам.

Заўзятары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўзятары клюбу

«Гамбург» зьяўляецца адным з самых любімых футбольных клюбаў у Нямеччыне. Паводле статыстычных зьвестак, зь лютага 2009 году клюб налічвае 3,3 млн прыхільнікаў у Эўропе, што робіць яго 28-м клюбам паводле гэтага паказчыку на кантынэнце[2]. Сярэдняе наведваньне хатняга стадыёна складе 54 820 чалавек на гульню. У «Гамбургу» ёсьць амаль 700 афіцыйна зарэгістраваных фан-клюбаў, 29 зь іх знаходзяцца па-за межамі Нямеччыны — у Польшчы, Нідэрляндах, Бэльгіі, Аўстрыі, Швайцарыі, Гішпаніі, ЗША, Вялікабрытаніі, Паўднёвай Афрыцы, Аўстраліі, Ганконгу, Расеі і іншых краінах сьвету[3]. Першы фан-клюб быў заснаваны ў красавіку 1972 году, ён існуе сёньня й мае каля 40 чальцоў. Сярод самых вядомых і самых важных фан-клюбаў на сёньня — «Poptown», «Rautengeil», «Fallingbostel», «Totale» і «Jungs Wilhelmsburger».

У цяперашні час, некаторыя фанаты «Гамбургу» падтрымліваюць сяброўскія адносіны з фанамі клюбаў «Гановэр-96» і «Армінія», але яны не распаўсюджваюцца на ўсіх прыхільнікаў, як гэта было ў традыцыі 1970-х і 1980-х гадоў. Гэтак жа добрыя адносіны існуюць і з фанамі й заўзятарамі клюбаў «Штутгарт» і «Нюрнбэрг», а найбольшае сяброўства маецца з калегамі з клюбу «Барусія Дортмунд»[4]. Самыя ненавісныя супернікі — «Санкт-Паўлі», «Вэрдэр» і «Шальке-04».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гамбург (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў