Ювэнтус Турын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ювэнтус Турын
Поўная назва Juventus Football Club
Заснаваны 1 лістапада 1897[1]
Горад Турын, Італія
Стадыён Ювэнтус
Умяшчальнасьць: 41 507
Прэзыдэнт Джанлюка Фэрэра[d]
Кіраўнік Exor[d][2], Ліндсэл Трэйн[d] і фінансавы рынак[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2022—2023 7 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
juventus.com

«Ювэ́нтус» (таксама: «Ювэ», ад лац. iuventus — «юнацтва») — італьянскі футбольны клюб з Турыну. Зьяўляецца самым тытуляваным клюбам Італіі па колькасьці чэмпіёнстваў ва ўнутраным першынстве і перамогаў у Кубку Італіі. Клюб быў заснаваны ў 1897 годзе групоўкай маладых турынскіх студэнтаў[3], сярод іх, быў і першы прэзыдэнт клюбу, Эўджэніё Канфары, і ягоны брат Энрыка, аўтар гістарычнай памяці[4]. Клюб належыць сям’і бізнэсоўцаў Аньельлі з 1923 году, што зьяўляецца найстарэйшым спартовым партнэрствам у Італіі, у выніку чаго «Ювэнтус» стаў першым прафэсійным клюбам у краіне[5]. З часам клюб стаў сымбалем нацыянальнай культуры[6][7], у сувязі зь іхнымі посьпехамі, некаторыя зь якіх зрабілі значны ўплыў у італьянскім грамадзтве, асабліва ў 1930-я гады й у першыя пасьляваенныя дзесяцігодзьдзі, ідэалягічнай палітыцы й сацыяльна-эканамічнаму паходжаньню тых, хто спачувае клюбу. Колькасьць заўзятараў клюбу зьяўляецца ня толькі самай вялікай у Італіі, але і адной з найбуйнейшых у сьвеце. Падтрымка «Ювэнтусу» шырока распаўсюджана па ўсёй краіне й за мяжой, у асноўным у краінах са значнай прысутнасьцю італьянскіх імігрантаў[8].

«Ювэнтус» гістарычна зьяўляецца самым пасьпяховым клюбам у італьянскім футболе й адным з самых тытуляваных у сьвеце[9]. «Ювэнтус», больш, чым любы іншы італьянскі клюб, мае рэкордныя 35 нацыянальных чэмпіёнскіх тытулаў, рэкордныя 13 перамогаў у розыгрышах італьянскага кубку й 8 перамогаў у нацыянальным Супэркубку, а таксама адзінаццаць перамогаў у міжнародных спаборніцтвах. У адпаведнасьці з рэйтынгам апублікаваным у 2009 годзе Міжнароднай фэдэрацыяй футбольнай гісторыі й статыстыкі, арганізацыі, што падначалена ФІФА, клюб, паводле вынікаў выступаў у міжнародных спаборніцтвах, быў прызнаны найлепшым клюбам Італіі й другім клюбам Эўропы XX стагодзьдзя[10].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Ювэнтус» быў заснаваны як «спартовы клюб Ювэнтус» у канцы 1897 году навучэнцамі ліцэю імя Масыма д’Адзэльлё ў Турыне, але быў перайменаваны ў «футбольны клюб Ювэнтус» праз два гады[11]. Клюб далучыўся да розыгрышаў італьянскага футбольнага першынства ў 1900 годзе. У 1904 годзе бізнэсовец Марка Аймонэ-Марсан фінансава падтрымаў клюб, а таксама даў магчымасьць клюбу зьехаць з трэніравальнай пляцоўкі П’яцца д’Армі на больш зручны вэлядром імя Ўмбэрта I. У гэты пэрыяд каманда мела ружовы і чорны камплект формы. У 1905 годзе «Ювэнтус» атрымаў перамогу ў чэмпіянаце італьянскай лігі, гуляючы менавіта на вэлядроме імя Ўмбэрта I. Да гэтага ж часу адносіцца зьмена клюбных колераў на чорны і белы, якія былі дараваныя ангельскім клюбам «Нотс Каўнці».

У 1923 годзе кантроль над клюбам атрымаў уласьнік заводу Fiat Эдаарда Аньельлі. Ён жа пабудаваў новы клюбны стадыён. Гэта дапамагло клюбу ў атрыманьні другога чэмпіёнства ў сэзоне 1925—1926 гадоў, калі «Ювэнтус» аказаўся мацней за клюб «Альба Рома» з агульным лікам 12:1. Гэты сзон стаў выдатным для турынскага нападніка Антоніё Вояка[12]. Клюб зарэкамэндаваў сябе як асноўная рухаючая сіла ў італьянскім футболе ў 1930-х гадах, стаўшы першым прафэсійным клюбам краіны, што прывяло да пяці пасьлядоўных перамогаў у італьянскім чэмпіянаце. Клюб утварыў ядро зборнай Італіі падчас эры Віторыё Поцца, у тым ліку на сусьветнае першынство 1934 году, калі зборная Італіі стала наймацнейшай у сьвеце[13]. На той час за клюб гулялі такія футбалісты, як Раймунда Орсі, Люіджы Бэрталіні, Джаваньні Фэрары і Люіс Монці.

Ад 2014 да 2019 году трэнэрам каманды быў Масыміліяна Алегры.

Абаронца Ювэнтусу ў 2011—2019 гадох Андрэа Барцальі пасьля сканчэньня кар’еры гульца стаў трэнэрам па разьвіцьці тэхнікі ў клюбе.


Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Польшчы Бр Войцех Шчэнсны 1990
2 Сьцяг Італіі Аб Матыя Дэ Шыльлё 1992
3 Сьцяг Бразыліі Аб Глэйсан Брэмэр 1997
4 Сьцяг Італіі Аб Фэдэрыка Гацьці 1998
5 Сьцяг Італіі ПА Мануэль Лякатэльлі 1998
6 Сьцяг Бразыліі Аб Данілу (капітан) 1991
7 Сьцяг Італіі Нап Фэдэрыка К’еза 1997
9 Сьцяг Сэрбіі Нап Душан Улахавіч 2000
10 Сьцяг Францыі ПА Поль Пагба 1993
11 Сьцяг Сэрбіі ПА Філіп Косьціч 1992
12 Сьцяг Бразыліі Аб Алекс Сандру 1991
14 Сьцяг Польшчы Нап Аркадыюш Мілік 1994
15 Сьцяг Турэччыны Нап Кенан Ілдыз 2005
16 Сьцяг ЗША ПА Ўэстан Макені 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17 Сьцяг Ангельшчыны Нап Сэм’юэл Ілінг-Джуніёр 2003
18 Сьцяг Італіі Нап Мойс Кін 2000
20 Сьцяг Італіі ПА Фабіё Мірэцьці 2003
21 Сьцяг Італіі ПА Нікалё Фаджолі 2001
22 Сьцяг ЗША ПА Тымаці Ўэа 2000
23 Сьцяг Італіі Бр Карлё Пінсольлё 1990
24 Сьцяг Італіі Аб Даніеле Ругані 1994
25 Сьцяг Францыі ПА Адрыян Раб’ё 1995
26 Сьцяг Аргентыны ПА Карляс Алькарас (ар. Саўтгэмптан) 2002
27 Сьцяг Італіі Аб Андрэа Камб’яса 2000
33 Сьцяг Партугаліі Аб Т’ягу Джало 2000
36 Сьцяг Італіі Бр Матыя Пэрын 1992
41 Сьцяг Італіі ПА Ганс Нікалюсі 2000

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ La storia di una leggenda (італ.)
  2. ^ https://www.juventus.com/media/native/investor-relations-docs/Relazione%20finanziaria%20annuale%20al%2030%20giugno%202019_web.pdf
  3. ^ «Juventus Football Club: The History». Juventus Football Club S.p.A
  4. ^ «Andrea Agnelli: the 25th chairman of Juventus». Juventus F.C. S.p.A
  5. ^ Hazzard, Patrick; Gould, David (2001). «Fear and loathing in world football». Berg Publishers. pp. 209, 215. ISBN 1-85973-463-4.
  6. ^ «Inter-Juve, resto del mondo contro il made in Italy». Corriere dello Sport.
  7. ^ Giovanni Arpino. «Quando si dice Juventus…». La Stampa. p. 19.
  8. ^ «Juventus F.C.: nasce l’Associazione Piccoli Azionisti». Borsa Italiana S.p.A. 24
  9. ^ «Juventus building bridges in Serie B». Fédération Internationale de Football Association.
  10. ^ «Europe’s club of the Century». International Federation of Football History & Statistics.
  11. ^ Juventus Football Club: The History. Juventus Football Club S.p.A
  12. ^ Modena, Panini Edizioni (2005). Almanacco Illustrato del Calcio — La Storia 1898—2004.
  13. ^ Italy — International matches 1930—1939. The Record Sport Soccer Statistics Foundation.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]