Зборная Італіі па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Італія
Мянушкі Azzurri
Фэдэрацыя Італьянская футбольная фэдэрацыя
Канфэдэрацыя УЭФА
Трэнэр Чэзарэ Прандэльлі
Найбольш гульняў Фабіё Канавара (136)
Найбольш пасьпяховы гулец Люіджы Рыва (35)
Першая гульня
Сьцяг Італіі Італія 6:2 Францыя Сьцяг Францыі
(Мілян, Італія; 15 траўня 1910)
Самая буйная перамога
Сьцяг Італіі Італія 9:0 ЗША Сьцяг ЗША
(Брэнтфард, Ангельшчына; 2 жніўня 1948)
Самая буйная параза
Сьцяг Вугоршчыны Вугоршчына 7:1 Італія Сьцяг Італіі
(Будапэшт, Вугоршчына; 6 красавіка 1924)
Чэмпіянат сьвету
Удзел 17 (упершыню: 1934)
Дасягненьні Чэмпіёны (1934, 1938, 1982, 2006)
Чэмпіянат Эўропы
Удзел 7 (упершыню: 1968)
Дасягненьні Чэмпіёны (1968)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма
Olympic flag.svg
Алімпійскія ўзнагароды
футбол
Золата 1936
Бронза 1928
Бронза 2004

Зборная Італіі па футболе — прадстаўляе Італію на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Кіруецца Італьянскай футбольнай фэдэрацыяй. Мянушка: «Squadra Azzurra» — «Блакітная эскадра».

Стыль гульні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Італьянскі футбол традыцыйна лічыцца абарончым. Каманда гуляе на контратаках, пры гэтым як правіла не забіваючы шмат галоў, але і не прапускаючы. Італьянцы, вядучы ў ліку, кантралююць матч, прымушаючы суперніка расчыняць пазыцыі. Вароты зборнай абараняюць майстры высокага кляса. Абарончая тактыка італьянцаў 1960-х гадоў, званая «Катэнача», зьяўлялася прыкладам для перайманьня для шматлікіх каманд. У цяперашні час яна ўжываецца рэдка, але калі зірнуць на малюнак гульні нацыянальнай каманды, можна ўбачыць карані гэтай сыстэмы. Занадта вялікае захапленьне абаронай часта прыводзіла каманду да правалаў на буйных першынствах. Аднак, у спалучэньні з бліскучым нападам, гульня ад абароны занесла Італію ў сьпісы наймацнейшых камандаў (другое месца пасьля Бразыліі па дасягненьнях на Чэмпіянатах сьвету).

Італьянцы лічацца дрэннымі выканаўцамі пэнальці. Пасьляматчавыя 11-мэтровыя каштавалі італьянцам паразы на чэмпіянатах сьвету 1990, 1994, 1998 гадоў. Аднак менавіта за кошт упэўнена прабітых пэнальці зборная змагла выйграць у 2006 году ў фінале чэмпіянату сьвету ў Францыі, пасьля таго, як матч завяршыўся нічыйным вынікам 1:1.

Чэмпіянаты сьвету[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1930не брала ўдзелу
  • 1934чэмпіён
  • 1938чэмпіён
  • 1950 — групавы этап
  • 1954 — групавы этап
  • 1958не прайшла кваліфікацыю
  • 1962 — групавы этап
  • 1966 — групавы этап
  • 1970 — другое месца
  • 1974 — групавы этап
  • 1978 — чацьвертае месца
  • 1982чэмпіён
  • 1986 — ⅛ фіналу
  • 1990 — трэцяе месца
  • 1994 — другое месца
  • 1998 — чвэрцьфінал
  • 2002 — ⅛ фіналу
  • 2006чэмпіён
  • 2010 — групавы этап

Чэмпіянаты Эўропы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1960не брала ўдзелу
  • 1964не прайшла кваліфікацыю
  • 1968чэмпіён
  • 1972не прайшла кваліфікацыю
  • 1976не прайшла кваліфікацыю
  • 1980 — чацьвертае месца
  • 1984не прайшла кваліфікацыю
  • 1988 — паўфінал
  • 1992не прайшла кваліфікацыю
  • 1996 — групавы этап
  • 2000 — другое месца
  • 2004 — групавы этап
  • 2008 — чвэрцьфінал

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Зборная Італіі па футболесховішча мультымэдыйных матэрыялаў