Зборная Гішпаніі па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гішпанія
Фэдэрацыя Фэдэрацыя футболу Гішпаніі
Канфэдэрацыя УЭФА
Трэнэр
Капітан Альвара Марата
Найбольш гульняў Ікер Касыльяс (167)
Найлепшы бамбардзір Давід Вільля (59)
Першая гульня
Гішпанія 1:0 Данія
(Антвэрпэн, Бэльгія; 28 жніўня 1920)
Самая буйная перамога
Гішпанія 13:0 Баўгарыя
(Мадрыд, Гішпанія; 21 траўня 1933)
Самая буйная параза
Італія 7:1 Гішпанія
(Амстэрдам, Нідэрлянды; 4 чэрвеня 1928)
Ангельшчына 7:1 Гішпанія
(Лёндан, Ангельшчына; 9 сьнежня 1931)
Чэмпіянат сьвету
Удзел 15 (упершыню: 1934)
Дасягненьні Чэмпіёны (2010)
Чэмпіянат Эўропы
Удзел 10 (упершыню: 1964)
Дасягненьні Чэмпіёны (1964, 2008, 2012)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма
Алімпійскія ўзнагароды
футбол
Золата 1992
Срэбра 1920
Срэбра 2000
Спартовыя ўзнагароды
Чэмпіянаты Эўропы па футболе
Золата Гішпанія-1964
Срэбра Францыя-1984
Золата Аўстрыя/Швайцарыя-2008
Золата Польшча/Украіна-2012

Збо́рная Гішпа́ніі па футбо́ле — прадстаўляе Гішпанію на міжнародных матчах і турнірах па футболе. Кіруецца і кантралюецца Фэдэрацыяй футболу Гішпаніі. Чэмпіёны сьвету і Эўропы пасьля перамогаў на чэмпіянаце сьвету — 2010 і чэмпіянаце Эўропы — 2012.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гішпанская футбольная ліга адна з наймацнейшых у сьвеце. У ёй прымаюць удзел такія знакамітыя клюбы, як «Рэал Мадрыд», «Барсэлёна», «Атлетыка Мадрыд», «Валенсія» і іншыя. У Гішпаніі гуляюць шматлікія зоркі сусьветнага футболу, дзякуючы якім найлепшыя клюбы краіны дамінуюць у эўрапейскіх клюбных турнірах.

У той жа час, гішпанскім гульцам вельмі цяжка прабіцца ў асноўны склад сваіх клюбаў, што дрэнна адбіваецца на гульні зборнай Гішпаніі. Акрамя таго жыхары каралеўства гістарычна разрозьнены на лягеры, якія паміж сабой варагуюць, што таксама зьяўляецца нэгатыўным фактарам для баявога духу футбалістаў зборнай і заўзятараў. Некаторыя гульцы адмаўляюцца выступаць за зборную Гішпаніі, шматлікія фаны не наведваюць матчы зборнай, аддаючы перавагу заўзець толькі за свае лякальныя клюбы.

Улічваючы сілу гішпанскай лігі і прысутны патэнцыял гульцоў, юнацкія і моладзевыя зборныя краіны выступаюць вельмі пасьпяхова, становячыся чэмпіёнамі сьвету і Эўропы, зборная Гішпаніі традыцыйна належыць да наймацнейшых камандаў Эўропы і выступае ў ролі фаварыта на буйных першынствах.

Характарыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стыль гульні зборнай: цьвёрды, атакавалы, гульня ў кароткі і доўгі пас. Слабое месца каманды — нядосыць стабільная абарона, у нападзе гішпанцам не заўсёды хапае імпульсіўнасьці і прабіўной моцы. Гішпанцы неаднаразова і зь пераменным посьпехам былі ўдзельнікамі пасьляматчавых пэнальці.

Статыстыка выступаў на ЧС[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэмпіёны 2010
4 месца 1950
1/4 1934, 1986, 1994, 2002
1/8 1990, 2006, 2018
2-і круг 1982
групавы этап 1962, 1966, 1978, 1998, 2014

Статыстыка выступаў на ЧЭ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэмпіён Эўропы 1964, 2008, 2012
Віцэ-чэмпіён 1984
1/4 1996, 2000
1/8 2016
падгрупа 1988, 2004

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зборная Гішпаніі па футболесховішча мультымэдыйных матэрыялаў