Сьцяўа Бухарэст

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяўа
Steaua.png
Поўная назва Fotbal Club Steaua Bucureşti
Заснаваны 7 чэрвеня 1947
Горад Бухарэст, Румынія
Стадыён Нацыянальны
Умяшчальнасьць: 55 600
Галоўны трэнэр Лаўрэнцыю Рэгекампф
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2012—2013 1 месца
Афіцыйны сайт

Сьцяўа (па-румынску: Steaua) — румынскі футбольны клюб з гораду Бухарэст. Заснаваны ў 1947 годзе. Клюб зьяўляюцца найбольш пасьпяховым сярод румынскім клюбаў ня толькі ў айчынным першынстве, маючы на сваім рахунку 24 перамогі, але й на эўрапейскіх спаборніцтвах. «Сьцяўа» стала першай усходнеэўрапейскай камандай, якая здолела перамагчы ў Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў, зрабіўшы гэтае ў 1986 годзе. У сэзоне 1988—1989 гадоў «Сьцяўа» зноўку дайшла да фіналу прэстыжнага эўрапейскага клюбу, але атрымала паразу ад італьянскага «Міляну». На рухунку клюба таксама маюцца 21 перамога ў Кубку Румыніі.

Клюб гістарычна вядомы як спартовы клюб румынскага войска. Аднак яшчэ ў 1998 годзе клюб аддзяліўся ад войска, стаўшы незалежным. На дадзены момант адзінай прамой спасылкай на войска зьяўляецца стадыён «Нацыянальны», які знаходзіцца ва ўласнасьці Міністэрства нацыянальнай абароны.

«Сьцяўа» ўсю сваю гісторыю праводзіць у наймацьнейшых дывізіёне чэмпіянату Румыніі, толькі пяць разоў скончыўшы сэзон на месцы ніжэйшым за шостае. Першапачаткова клюб гуляў у колерах румынскага трыкалёру, то бок сінім, жоўтым і чырвоным, але неўзабаве жоўты страціў сваё значэньне, і каманда стала асацыявацца з чырвоным і сінім колерам. Аднак у апошнія часы на новай форме клюбу пачаў зноўку выкарыстоўвацца жоўты колер.

Клюб мае даўняе суперніцтва з бухарэсцкім «Дынама», матчы паміж якімі звычайна называюць «Адвечным дэрбі» або «Румынскім дэрбі».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сьцяўа Бухарэстсховішча мультымэдыйных матэрыялаў