Малаві (возера)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Спадарожнікавы фатаздымак возера Малаві

Малаві (Ньяса) — возера ў цэнтральна-ўсходняй Афрыцы, адно зь Вялікіх Афрыканскіх азёраў.

Возера пралягае з поўначы на поўдзень, працягласьць 560 км, глыбіня 706 м. Паўночны і ўсходні берагі стромкія з дрэнна разьвітым шэльфам, паўднёвае і заходняе ўзьбярэжжа пакатае.

Водныя страты адбываюцца ад паверхневага выпарэньня (80%). Кліматычныя выяўленыя два сэзоны: дажджлівы (лістапад — травень) і засушлівы (травень — лістапад). Гэта самае багатае па разнастайнасьці відаў рыб возера сьвету і радзіма некалькіх дзясяткаў відаў акварыюмных рыбак.

Вада возера мае паніжаную канцэнтрацыю іёнаў: да 6 МэВ / л, электраправоднасьць: 600 μS. Паніжаны ўзровень іянізацыі зьяўляецца следзтвам збору паверхневых вод і сьцёкаў рэк, што ня маюць высокай мінэралізацыі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Малаві (возера)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў