Марш за свабоду (Гомель, 2020)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Марш за свабо́ду — адна з найбуйнейшых акцыяў пратэсту ў Гомлі, якая адбылася 16 жніўня 2020 году.

Марш за свабоду
Пратэсты супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі (2020)
Дата16 жніўня 14:00 — вечар
МесцаНацыянальны сьцяг Беларусі Плошча Леніна й на іншых; Гомель; Беларусь
ПрычыныФальсыфікацыя вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня
Мэтывызваленьне палітвязьняў, правядзеньне чэсных прэзыдэнцкіх выбараў
Спосабымасавае шэсьце, мітынґ
Удзельнікі канфлікту
Сілы бакоў
Каля 20 тысячаў

Хада акцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Людзі зьбіраліся каля цырка. Калі яны перасталі там памяшчацца, пратэстоўцы адправіліся на плошчу Леніна. У выніку калёна зь мірных маршнікаў расьцягнулася на два кілямэтры. Самаходы бяз стомы сыгналілі пратэстоўцам, а ДАІшнікі не зважалі на гэтае.

Частка калёны пайшла да аблвыканкаму, але да людзей так ніхто і ня выйшаў. Пратэстоўцы вярнуліся на плошчу. Да 16-й гадзіны, паводле TUT.BY, там сабралося ня менш за 20 тысячаў чалавек.

Каля помніка Леніну працаваў «свабодны мікрафон», любы ахвотнік мог распавесьці пра набалелае. Казалі ў асноўным пра асуджэньне жорсткасьці ў дачыненьні да мірных дэманстрантаў у Менску й Берасьці.

Людзі скандавалі: «Сыходзь!» (па-расейску: Уходи!), «Верым, можам, пераможам!», «Жыве Беларусь!», сьпявалі Цоя. А потым на галоўнай плошчы Гомеля ўзьнялі бел-чырвона-белы сьцяг.

Пасьля 20-й гадзіны людзі, ужо па традыцыі, усталі каля цырка. Усе ў прыўзьнятым настроі, весяліліся, сьпявалі й танчылі. Бліжэй да 23-й гадзіны места прыціхла.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чырвона-белы сьцягшток і шчасьлівыя беларусы. Як прайшоў восьмы дзень пратэстаў у Гомлі