Матачкін Шар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 73°15′ пн. ш. 55°00′ у. д. / 73.25° пн. ш. 55° у. д. / 73.25; 55

Месцазнаходжаньне пратокі Матачкін Шар

Матачкін Шар (па-расейску: Маточкин Шар) — пратока, якая аддзяляе Паўночны востраў |Новай Зямлі ад Паўднёвага і злучае Баранцава мора з Карскім морам. Матачкін Шар досыць глыбокі, мае якарныя стаянкі (лепшая ў мыса Бараньева)[1]. Берагі высокія, месцамі абрывістыя. Даўжыня каля 100 км, шырыня (у найболей вузкай частцы) каля 0,6 км. Глыбіня каля 12 м. Большую частку года пакрыты ільдом. На беразе ў летні час разьмяшчаюцца даўно існыя прамысловыя пасёлкі (Матачкін Шар, Сталбавы).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]