Маціца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Маціца

Маціца (матка; па-лацінску: uterus, па-грэцку: ὑστέρα) — няпарны гладкацяглічны полы орган, у якім разьвіваецца эмбрыён, выношваецца плод. Маціца разьмешчаная ў сярэдняй частцы паражніны малога таза, ляжыць ззаду мачавіка і наперадзе кутніцы, мэзапэрытаніяльна. Зьнізу цела маціцы пераходзіць у акругленую частку — шыйку маціцы. Даўжыня маціцы ў жанчыны рэпрадуктыўнага ўзросту ў сярэднім роўная 7—8 см, шырыня — 4 см, таўшчыня — 2—3 см. Маса маціцы ў ненараджалых жанчынаў вагаецца ад 40 да 50 г, а ў тых, што нараджалі, дасягае 1980 г. Падобныя зьмены ўзьнікаюць з-за гіпэртрафіі цяглічнай абалонкі падчас цяжарнасьці. Аб’ём паражніны маціцы складае ≈ 5—6 см³.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]