Маці Тэрэза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Маці Тэрэза
Agnes Gonxha Bojaxhiu
MotherTeresa 090.jpg
Род дзейнасьці гуманітарная дзейнасьць
Дата нараджэньня 26 жніўня 1910
Месца нараджэньня Скоп’е, Атаманская імпэрыя
Грамадзянства Альбанія, Індыя
Дата сьмерці 5 верасьня 1997
Месца сьмерці Калькута, Індыя

Маці Тэрэ́за (нар. 26 жніўня 1910 году ў Скоп’е, пам. 5 верасьня 1997 году ў Калькуце, сапраўднае імя — Агнэс Гонджа Баяджыў) — каталіцкая манашка, якая вяла ў Індыі гуманітарную дзейнасьць. Зьяўляецца заснавальніцай каталіцкага ордэна Міласэрнасьці, ляўрэатка Нобэлеўскай Прэміі Міру. З 2003 году аднесена да ліку блаславёных.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маці Тэрэза нарадзілася 26 жніўня 1910 году ў македонскім горадзе Скоп'е ў сям’і альбанамоўных арамунаў. Ва ўзросьце 12 гадоў пачала рыхтавацца на манаскага жыцьця. Праз шэсьць гадоў пераехала ў Ірляндыю, дзе ўступіла ў манаскі ордэн «Ірляндзкія сёстры Ларэта», у якім атрымала імя Марыя Тэрэза. Хутка ордэн накіраваў яе ў Індыю. Там, з 1929 году, яна працавала ў каталіцкай дзіцячай школе ў Калькуце, якую, праз некаторы час, узначаліла.

10 верасьня 1946 году Маці Тэрэза атрымала блаславеньне ад кіраўніцтва ордэна дапамагаць бедным Калькуты, а ў наступным годзе яна атрымала дазвол ад папы Пія ХІІ дазвол на выхад з ордэна Ларэта і заснаваньне ў Калькуце Ордэна Міласэрнасьці, які займаўся стварэньнем школаў і шпіталяў для бедных і цяжкахворых людзей не залежнай ад іх нацыянальнасьці і рэлігійнай прыналежнасьці. Маці Тэрэза зьняла два пакоі, адзін выкарыстоўваўся як школа, а другі як дом для хворых і паміраючых. 19 сакавіка 1949 году да яе далучылася першая сястра, а потым наступныя. 7 кастрычніка 1949 году новы ордэн Місіянэраў Міласэрнасьці быў зацьверджаны архібіскупам Калькуты Фэрдынандам Пэрэра. 1 лютага 1965 году ордэн атрымаў блаславеньне з Рыму. Новы ордэн займаўся стварэньнем сіроцкіх прытулкаў, і бальніцаў ўжо не толькі ў Індыі, але і ва ўсім сьвеце.

У 1968 годзе папа Павал VI прапанаваў Маці Тэрэзе пераехаць, разам з ордэнам у Рым. Да канца жыцьця яна дапамагала людзям, заўсёды дбаючы аб чалавечай годнасьці і павазе. Маці Тэрэза была супраць абортаў, эўтаназіі і кантрацэпцыі.

Маці Тэрэза памерла 5 верасьня 1997 году ў Калькуце. Яе пахаваньне, 13 верасьня, ўрад Індыі правёў згодна з абрадам пахаваньня вышэйшых асобаў, тэлевізійная трансляцыя ішла на ўвесь сьвет.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагарода Маці Тэрэзы Рональдам Рэйганам Мэдалём Свабоды

Маці Тэрэза была ляўрэаткай шматлікіх міжнародных прэміяў і узнагародаў, а так сама вышэйшых узнагародаў Індыі, ЗША, СССР і Вялікабрытаніі. У 1979 годзе за сваю працу Маці Тэрэза атрымала Нобэлеўскую Прэмію Міру. У 1996 годзе стала кавалерам Ордэна Ўсьмешкі. Акрамя гэтага Маці Тэрэза атрымала Ўзнагароду Міру Яна XXIII (1971 год), Лотаса Індыі (1980 год), тытул доктара honoris causa права (1975 год) і доктара мэдыцыны (1981 год), а так сама дактарат honoris causa Ягелонскага Ўнівэрсытэту (1993 год). У 1973 годзе Маці Тэрэза была ўзнагароджана толькі што заснаванай Тэмплтанаўскай прэміяй за прагрэс у рэлігіі — яна стала яе першым ляўрэатам. Мэдаль Свабоды Маці Тэрэза атрымала з рук амэрыканскага прэзыдэнта Рональда Рэйгана ў 1985 годзе. У 1996 годзе яна была прызнана ганаровай грамадзянкай ЗША.

Беатыфікацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праз два гады пасьля сьмерці Маці Тэрэзы, папа Ян Павал II абвясьціў, што на яе магіле адбыўся першы цуд (выздараўленьне жанчыны хворай рак) і быў распачаты працэс беатыфікацыі. Акрамя паведамленьня аб цудзе, зьявіліся меркаваньні што Маці Тэрэза павінна быць абвешчана сьвятой, яшчэ і за сваю дзейнасьць пры жыцьці. 19 кастрычніка 2003 году Маці Тэрэза была аднесена да ліку блаславёных. Яшчэ ніхто за ўсю гісторыю хрысьціянства не быў прызнаны блаславёным так хутка пасьля сьмерці.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Маці Тэрэзасховішча мультымэдыйных матэрыялаў