Млын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шатровы вятрак

Млы́н, або ме́льніца[1] — гаспадарчае збудаваньне, абсталяванае мэханізмам для абмалоту зерня. Асноўнымі часткамі млына зьяўляюцца жорны, што непасрэдна мелюць зерне, і рухаючы мэханізм, паводле якога млыны падзяляюцца на тры тыпы: вадзяныя, ветраныя (ці ветракі) і паравыя.

Вадзяк ля Спаса-Эўфарасіньнеўскага манастыра ў Полацку, 1911—1912

Галоўным элемэнтам млына зьяўляюцца жорны ў выглядзе двух цыліндрычных камянёў, якія ўласна і мелюць зерне. Розным, аднак, магла быць сіла, якая прыводзіла гэты мэханізм у рух. Таму млыны падзяляюцца на:

На тэрыторыі Беларусі першымі зьявіліся вадзякі (вадзяныя млыны), верагодна яшчэ ў ХІІ ст. У другой палове ХІХ шырокае распаўсюджаньне набылі ветракі (ветраныя млыны).

Чалавека, які займаўся вытворчасьцю мукі, называлі млынаром.

Слова млын (прас. *mъlinъ) — лацінскага паходжаньня: ад лац. molīna , утворанае ад дзеяслова molo («мялю»); дапушчаецца пасярэдніцтва стараж. в. ням. mulīn.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў. Мінск, 1974.