Мурад I

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Murat I.jpg

Мурад I, таксама Мурад Праведны (1319 (або 1326) — 15 чэрвеня 1389), султан Асманскай імп'рыі 13591389.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ад шлюбу асманскага султана Архана І і бізантыйскай прынцэсы Хірафіры. Ступіў на пасад пасьля сьмерці бацькі ў 1359 г. Ён быў першым асманскім заваёўнікам на эўрапейскай зямлі. У 1362 па яго прыказу быў створаны першы корпус янычар (аснова асманскага войска).

Мурад захапіў заходнюю Фракію, усе гарады ў даліне ракі Морыца. Падпарадкаваў усю Малую Азію, акупіраваў Заходнюю Баўгарыю, зрабіў бізантыйскага імпэратара (Іаан V Палеолаг) сваім васалам. Каля 1385 г., былі захоплены Сафія і Ніш. У той жа час права на гандаль на турэцкай тэрыторыі атрымліваюць Італьянскія Рэспублікі Генуя і Вэнэцыя, якія склалі з Мурадам гандлёвыя дамовы.

Султан Мурад, са сваімі сынамі, камандаваў войскам у бітве супраць Сэрбскай імпэрыі, на Косавым Полі. Падчас бою, Султан Мурад быў забіты, але яго войска атрымала перамогу. Пахаваны, як і папярэднікі Асман I і Архан I у горадзе Бурсе. Падчас кіраваньня Мурада, усе падпарадкаваныя хрысьціяне мелі права захаваць сваю веру, традыцыі і царкоўныя суды.

Наступнікам пасада стаў яго сын Баязід I.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Сеціве[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Мурад Iсховішча мультымэдыйных матэрыялаў