Мэтрасэксуал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Мэтрасэксуа́л (па-ангельску: Metrosexual, па-беларуску — франт) — тэрмін, уведзены ў 1994 годзе брытанскім журналістам Маркам Сымпсанам для азначэньня сучасных мужчынаў любой арыентацыі, якія маюць яскрава выражаны эстэтычны густ і трацяць шмат часу і грошай на ўдасканаленьне свайго выгляду і спосабу жыцьця.

Тэрмін «мэтрасэксуал» — процілежнасьць тэрміну «ма́ча». Мэтрасэксуалы — шанавальнікі ўсяго вытанчанага, цудоўнага, дбаюць пра свой выгляд, адведваюць касмэтычныя салёны, прытрымліваюцца моды.

У XIX ст. падобны культурніцкі фэномэн быў вядомы пад назвай дэндзі. Пазьней зьявіўся ідэалягічна супрацьлеглы тэрмін — «рэтрасэксуал», то бо мужчына, які прытрымліваецца традыцыйных поглядаў на адносіны з жанчынамі і мужчынскай манэраю апранацца.

Найбольш вядомыя мэтрасэксуалы:

Крыніцы і спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]