Мікрапрацэсар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Intel 4004, першы камэрцыйнай мікрапрацэсар агульнага прызначэньня

Мікрапрацэсар ўключае ў сябе ўсе ці амаль усе функцыі цэнтральнага працэсара кампутара на адной інтэгральнай схеме. Першыя мікрапрацэсары зьявіліся ў пачатку 1970-х і ужываліся ў асноўным для стварэньня электронных калькулятараў з выкарыстаньнем двайкова-дзесятковай (па-ангельску: binary-coded decimal) арытмэтыкі на 4-бітных словах. Неўзабаве зьявіліся і іншыя прымяненьні ўбудаваных 4-бітных і 8-разрадных мікрапрацэсараў, такія як тэрміналы, прынтэры, розныя віды аўтаматаў і г.д. Даступнасьць 8-разрадных мікрапрацэсараў з 16-бітнай адрасацыяй таксама прывяла да зьяўлення першага мікракампутара агульнага прызначэньня ў сярэдзіне 1970-х гадоў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мікрапрацэсарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў