Міларад Павіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міларад Павіч
па-сэрбску: Milorad Pavić/ Милорад Павић
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 15 кастрычніка 1929
Бялград, Каралеўства Югаславія
Памёр 30 лістапада 2009
Бялград, Сэрбія
Пахаваны
Сужэнец Ясьміна Міхайлавіч[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці мовазнаўца, гісторык, перакладнік, паэт, драматург, прафэсар унівэрсытэту, літаратурны крытык, пісьменьнік навуковай фантастыкі, пісьменьнік, празаік, гісторык літаратуры
Гады творчасьці з 1967
Мова сэрбская[1] і расейская мова[1]
Узнагароды
https://khazars.com

Міларад Павіч (па-сэрбску: Milorad Pavić/ Милорад Павић; 15 кастрычніка 1929, Бялград — 30 лістапада 2009[2], Бялград) — знакаміты сэрбскі празаік, паэт, гісторык літаратуры, перакладчык. Сябра Сэрбскай акадэміі навук і мастацтва з 1991 году.

Нарадзіўся ў пісьменьніцкай сям’і. Жыў у Бялградзе, быў жанаты зь пісьменьніцай Ясьмінай Міхайлавіч. Творы Павіча актыўна перакладаюцца на шматлікія мовы. Быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры. Выкладаў ва ўнівэрсытэтах у Бялградзе, Парыжы, Вене, Фрайбургу, Рэгенсбургу і іншых.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Палимпсести песме», 1967 («Палімпсэсты верша»)
  • «Гвоздена завеса», 1973 («Жалезная завеса»)
  • «Коњи светога Марка», 1976 («Коні сьвятога Марка»)
  • «Руски хрт», 1979 («Рускі хорт»)
  • «Душе се купају последњи пут», 1982 («Душы купаюцца апошні раз»)
  • «Хазарски речник», 1984 («Хазарскі слоўнік»)
  • «Предео сликан чајем», 1988 («Краявід, намаляваны чаем»)
  • «Изврнута рукавица», 1989 («Вывернутая пальчатка»)
  • «Унутрашња страна ветра», 1991 («Унутраны бок ветру»)
  • «Последња љубав у Цариграду», 1994 («Апошняе каханьне ў Канстантынопалі»)
  • «Шешир од рибље коже», 1996 («Капялюш з рыбінай скуры»)
  • «Стаклени пуж», 1998 («Шкляны смоўж»)
  • «Кутија за писање», 1999 («Скрынка для пісьма»)

Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Творы Павіча на беларускую мову пераклалі Лявон Баршчэўскі[3], Аксана Пісецкая, Сяргей Шупа.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Памёр пісьменнік Міларад Павіч(недаступная спасылка) «Наша Ніва», 30 лістапада 2009
  3. ^ І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міларад Павічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў