Міністэрства паліцыі Расейскай імпэрыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Міністэ́рства палі́цыі — дзяржаўны орган Расейскай імпэрыі ў 18101819 гадах.

Міністэрства было сфармавана пры ператварэньні міністэрстваў у 1810 годзе. Паводле задумцы Міхаіла Сьпяранскага, міністэрства паліцыі павінна было сачыць за унутранай бясьпекай дзяржавы. Пры заснаваньні міністэрства паліцыі, якое адбылося 25 чэрвеня 1811 г., яно складалася з трох дэпартамэнтаў:

  • паліцыі гаспадарчай (справы харчовыя і прыказы грамадзкага апякунства);
  • паліцыі выканаўчай;
  • паліцыі мэдычнай, мэдычнага савету і канцылярыі міністра.

Канцылярыя міністэрства паліцыі дзялілася на дзьве: агульную, прадметамі вядзеньня якой былі мэдычная і паліцэйская статыстыкі і справаводзтва па паперах, якія паступаюць на імя міністра, і асаблівую, якая кіравала справамі па замежніках, замежных пашпартах, цэнзурнай рэвізіяй і асаблівымі справамі. 4 лістапада 1819 года міністэрства паліцыі далучылася да міністэрства ўнутраных справаў, а асаблівая канцылярыя міністра была зачыненая ў 1826 г. і замест яе было заснаванае III аддзяленьне Ўласнай канцылярыі.

Міністрамі паліцыі былі Аляксандар Балашоў (1810—1812 і 1819) і Сяргей Вязьміціна (1812—1819).