Мірклішкі (Гарадзенская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мірклішкі
лац. Mirkliški
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Смаргонскі
Сельсавет: Крэўскі
Насельніцтва: 10 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1592
СААТА: 4256827121
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°22′4″ пн. ш. 26°9′46″ у. д. / 54.36778° пн. ш. 26.16278° у. д. / 54.36778; 26.16278Каардынаты: 54°22′4″ пн. ш. 26°9′46″ у. д. / 54.36778° пн. ш. 26.16278° у. д. / 54.36778; 26.16278
Мірклішкі на мапе Беларусі ±
Мірклішкі
Мірклішкі
Мірклішкі
Мірклішкі
Мірклішкі
Мірклішкі

Мі́рклішкі[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Панаркі. Уваходзяць у склад Крэўскага сельсавету Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Мэркіль або Мэркель (Merkil, Merkel) — імя германскага паходжаньня[2][3].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1999 год — 32 чалавекі
  • 2010 год — 10 чалавек

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 349.
  2. ^ Reichert H. Die deutschen Familiennamen: nach breslauer quellen des 13. und 14. Jahrhunderts. — Breslau, 1908. S. 8, 22, 54.
  3. ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 48.
  4. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  5. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]