Міхаіл Пяткевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Міхась Пяткевіч»)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Пяткевіч.

Міхаіл Пяткевіч (? — 1946?) — беларускі грамадзкі дзяяч, пэдагог.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1914 скончыў Віленскі настаўніцкі істытут. Выкладаў у Векшняцкай зьмяшанай вышэйшай пачатковай вучэльні Шаўляўскага павету Ковенскай губэрні.

Удзельнік І Усебеларускага зьезду ў 1917 годзе.

У Заходняй Беларусі — выкладчык Віленскай беларускай гімназіі. Сябра Беларускага нацыянальнага камітэту[1], Беларускай цэнтральнай школьнай рады і Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны.

Напрыканцы 1920-х — сябра Галоўнай управы ТБШ.

Паводле некаторых зьвестак, забіты супрацоўнікамі НКВД падчас допыту. Як загадваў Адам Станкевіч: «Забойства Пяткевіча (у канцы лютага ці пачатку сакавіка) сапраўды жудаснае, макабрычнае — „сотрудники“ пад час „беседы“ палажылі яго»[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кароткі нарыс беларускага пытаньня, Менск, 2009
  2. ^ Адам Станкевіч «Каляндарныя нататкі» — 1 красавіка 1946 с. 853 //З Богам да Беларусі, Вільня 2008 Інстытут беларусістыкі