Навухаданосар II

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Выява Навухаданосара II. Бабілёнская камэя.

Навухадано́сар II (Nabû-kudurri-uṣur, літ. «Набу, абарані карону»; 634 да н. э. — 562 да н. э.) — сын Набапаласара, цар бабілёнскі[a]. Адзін са славутых заваёўнікаў антычных часоў.

Выдатны стратэг і палітык. У 605 да н. э. наносіць жорсткую паразу эгіпцянам пад Кархемішам, захоплівае Сырыю й Палестыну. Гэткая перамога вырашыла лёс Блізкага Ўсходу на карысьць Навухаданосара. Спробы эгіпцян аднавіць актыўную палітыку ў Сірыі шляхам стварэньня кааліцыі мясцовых цароў спрычынілі Навухаданосара ІІ на новыя ваенныя паходы. У 597 да н. э. і 586 да н. э. захоплівае Ерусалім. У 586 да н. э. разбурыўшы Ерусалім, вывозіць у Бабілён нарабаваныя багацьці й значную частку ерусалімскага насельніцтва. Ператварае Юдэю ў бабілёнскую правінцыю. На працягу 13 гадоў (585 да н. э. — 573 да н. э.) неаднойчы асаджвае Цір, пакуль гэты горад не прызнае яго ўладу. Гэтым завяршылася падпарадкаваньне Бабілёну Ўсходняга Міжземнамор’я.

У часы доўгага панаваньня Навухаданосара Бабілёнскае царства дасягнула эканамічнага й культурнага росквіту. Нягледзячы на няспынныя паходы й войны, ён клапаціўся аб адбудове, умацаваньні й ўпрыгожаньні сваёй сталіцы, якую ператварыў у непрыступную крэпасьць. Пры ім у Бабілёне была пабудаваная славутая Бабілёнская вежа, шэраг цудоўных палацаў і храмаў, разведзеныя на штучна зробленых земляных тэрасах дзіўныя сады Семіраміды, якіх антычная традыцыя прылічала да Сямі цудаў сьвету. Пісьмовыя біблейскія крыніцы (кнігі прарокаў Ісаі й Данііла) паказвалі й трактавалі Навухаданосара выключна ў нэгатыўным пляне, як жорсткага заваёўніка й разбуральніка сьвятога гораду Ерусаліма. Яго імя доўгі час выклікала ў нашчадкаў жах, нянавісьць і нават агіду. Такі погляд на гэтага цара замацаваўся й у літаратуры больш позьняга часу[1].

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. С. 148.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с.: іл. С.148. ISBN 5-343-00151-3.
  • Белявский В. А. Вавилон легендарный и Вавилон исторический, М., 1971;
  • Кленгель-Брандт Э. Вавилонская башня: легенда и история, М., 1991.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Навухаданосар IIсховішча мультымэдыйных матэрыялаў