Антычнасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Партэнон зьяўляецца адным з найбольш знакавых сымбаляў антычнасьці
Рымскі форум, цэнтар антычнага Рыму

Ант́ычнасьць (ад па-лацінску: antiquus стары, старажытны, старажытнасьць) —пэрыяд гісторыі ад 800 да н.э. да 600 г. н. э. у рэгіёне Міжземнага мора.

Гэта час адрозьніваецца ад папярэдніх і наступных агульнымі і сталымі культурнымі традыцыямі, а з пачатку 1 стагодзьдзя, з прычыны пашырэньня Рымскай імпэрыі, таксама і палітычнай і культурнай цэласнасьцю.

У больш вузкім сэнсе антычнасьцю лічаць гісторыю старажытнай (архаічнай) і клясычнай Грэцыі, элінізму і Рымскай імпэрыі (але толькі эпоху рэспублікі, прынцыпату і дамінату).

У больш шырокім сэнсе антычнасьць ўключае гісторыю Эгіпту, Міжрэчча, Сырыі, Пэрсіі і Малой Азіі пачынаючы з пачатку пісьменства (каля 3500 да н. э.) [1].

Антычны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Слова «антычны» паходзіць ад лацінскага слова «старажытны». Антычным сьветам навукоўцы называюць групу рабаўладальніцкіх дзяржаваў (гэта значыць, значную частку насельніцтва якіх складалі рабы). Гэта — перш за ўсё гораду-дзяржавы, створаныя грэцкімі плямёнамі, а таксама Рым, саюз рабаўладальніцкіх дзяржаваў Італіі - краіны, якія склаліся ў 1 тысячагодзьдзі да нашай эры на ўзьбярэжжы Міжземнага мора.

Крыніцы й заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ клінапісныя помнікі пісьменства, знойдзеныя ў Мэсапатаміі датаваныя прыкладна 3,5 тысячагодзьдзем да н. э.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Grinin L. E. Early State in the Classical World: Statehood and Ancient Democracy. In Grinin L. E. et al. (eds.)Hierarchy and Power in the History of civilizations: Ancient and Medieval Cultures 9pp.31–84). Moscow: URSS, 2008.Early State in the Classical World

Commons-logo.svg  Антычнасьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў