Надзя Каманэчы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Надзя Каманэчы
Надзя Каманэчы на Алімпіядзе 1976 року
Надзя Каманэчы на Алімпіядзе 1976 року
Пэрсанальная інфармацыя
Поўнае імяНадзя Алена Каманэчы
Nadia Comăneci
Нарадзілася12 лістапада 1961 (62 гады)
Анэшці, Сацыялістычная рэспубліка Румынія[1]
ГрамадзянстваСацыялістычная рэспубліка Румынія
Рост163 см[1]
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяспартовая гімнастыка
Прафэсійная кар’ерада 7 траўня 1984
Цяперашнія трэнэрыБэла Караі
Марта Караі
Спартовыя ўзнагароды
Алімпійскія гульні
Золата Манрэаль-1976 мнагабор’е
Золата Манрэаль-1976 брусы
Золата Манрэаль-1976 бервяно
Золата Масква-1980 бервяно
Золата Масква-1980 вольныя
Срэбра Манрэаль-1976 каманда
Срэбра Масква-1980 каманда
Срэбра Масква-1980 мнагабор’е
Бронза Манрэаль-1976 вольныя
Чэмпіянаты сьвету
Золата Страсбург-1978 бервяно
Золата Форт-Ўорт-1979 каманда
Срэбра Страсбург-1978 каманда
Срэбра Страсбург-1978 апорны скачок
Чэмпіянаты Эўропы
Золата Шыен-1975 мнагабор’е
Золата Шыен-1975 брусы
Золата Шыен-1975 бервяно
Золата Шыен-1975 апорны скачок
Золата Прага-1977 мнагабор’е
Золата Прага-1977 брусы
Золата Капэнгаген-1979 мнагабор’е
Золата Капэнгаген-1979 апорны скачок
Золата Капэнгаген-1979 вольныя
Срэбра Шыен-1975 вольныя
Срэбра Прага-1977 апорны скачок
Бронза Капэнгаген-1979 бервяно
Кубкі сьвету
Золата Токіё-1979 апорны скачок
Золата Токіё-1979 вольныя
Срэбра Токіё-1979 бервяно
Летнія Ўнівэрсыяды
Золата Бухарэст-1981 каманда
Золата Бухарэст-1981 мнагабор’е
Золата Бухарэст-1981 брусы
Золата Бухарэст-1981 апорны скачок
Золата Бухарэст-1981 вольныя

Надзя Алена Каманэчы Конэр (па-румынску: Nadia Elena Comăneci Conner, ˈ Аўдыё [ˈnadi.a koməˈnetʃʲ] ; нар. 12 лістапада 1961, Анэшці, Сацыялістычная рэспубліка Румынія) — румынская гімнастка, пяціразовая алімпійская чэмпіёнка. Першая гімнастка, якая атрымала за выступ найвышэйшую адзнаку — 10 балаў[2]. Уладальніца дзевяці мэдалёў Алімпіядаў і чатырох мэдалёў чэмпіянатаў сьвету.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Была старэйшай у сям’і Д‘ёрдзя і Штэфаніі Каманэчы, мае брата Адрыяна[3]. У 1970-я сям‘я распалася, бацька пераехаў у Бухарэст[4]. Дзяцей выхоўвалі ў праваслаўнай царкве[5]. Надзя пачала займацца гімнастыкай зь дзіцячага садка, у 6-гадовым веку пайшла ў экспэрымэнтальную школу Бэлы Караі.

Удзельнічаць у спаборніцтвах пачала з 1970 року і ў 9-гадовым веку стала наймаладзейшай пераможцай чэмпіянату краіны. У 1971 року ўпершыню выступіла на міжнародным спаборніцтве супраць зборнай Югаславіі, дзе заваявала першы тытул у мнагабор’і і дапамагла камандзе атрымаць золата. У 1973 року, у 11-гадовым веку, заваявала золата ў мнагабор’і, апорным скачку і брусах на Моладзевым турніры „Сяброўства“[6][7].

У 1975 року Надзя Каманэчы ўпершыню дабілася ашаламляльнага посьпеху на міжнароднай арэне. На чэмпіянаце Эўропы ў нарвэскім Шыене яна стала чэмпіёнкай ва ўсіх дысцыплінах, акрамя вольнай праграмы, у якой стала другой. Ужо тады абазначылася ейнае процістаяньне з славутай савецкай гімнасткай Нэлі Кім, якое працягнецца наступныя пяць гадоў[6].

У сакавіку 1976 року на кубку ў „Мэдысан Сквэр Гардэне“ (Нью-Ёрк, ЗША) Надзя Каманэчы за свае выступы у апорным скачку і вольныя практыкаваньнях атрымала найвышэйшыя адзнакі 10 балаў, што азначае бездакорнае выкананьне[8]. 18 ліпеня таго ж року на Алімпіядзе ў Манрэалі ўпершыню ў гісторыі атрымала 10 балаў за выступ на брусох[9][10][11]. Кампанія „Omega“, афіцыйная вытворца таблё для Алімпійскіх гульняў, не разьлічвала, што гімнасты ўвогуле могуць атрымаць такую адзнаку, і не запраграмавала свае прадукты на вывад лічбы 10[12]. Таму судзьдзі, каб паказаць вынік Надзі Каманэчы, вывелі на таблё „1.00“[13][11]. Пасьля гэтага выступу Каманэчы зарабіла ў Манрэалі яшчэ шэсьць „дзясятак“, заваяваўшы залатыя мэдалі ў індывідуальным мнагабор’і, на бервяне і брусах, а таксама бронзавы мэдаль у вольных практыкаваньнях ды срэбра ў камандным заліку[14]. Ейная галоўная суперніца Нэлі Кім пасьля яе таксама паказала абсалютны вынік у выступе ў апорным скачку[15].

Каманэчы стала першай румынскай гімнасткай, якая перамагла ў алімпійскім мнагабор’і. А ейны рэкорд як наймаладзейшай алімпійскай чэмпіёнкі ў мнагабор’і непераўзыходны, паколькі з тае пары на Алімпіядах больш ня маюць права выступаць гімнасткі, маладзейшыя за 16 гадоў (у 1976 року да ўдзелу дапускаліся гімнасткі ад 14-гадовага веку)[16].

За 1976 рок Надзя Каманэчы была прызнаная Замежнай спартоўкай году паводле вэрсіі Бі-Бі-Сі[17] і спартоўкай году паводле вэрсіі Associated Press[18]. У Румыніі за свой посьпех атрымала залаты мэдаль „Серп і молат[19] і званьне Гераіні сацыялістычнай працы. За часам Нікалае Чаўшэску яна была наймаладзейшай румынкай, уганараванай такой узнагародай[20].

У 1977 року Каманэчы пацьвердзіла сваё эўрапейскае чэмпіёнства ў мнагабор’і. Пасьля чэмпіянату Фэдэрацыя гімнастыкі Румыніі перадала Надзю ад ейных сталых трэнэраў Бэлы і Марты Караі ў бухарэсцкую спартовую школу. Надзя Каманэчы не прыняла замену трэнэра і нават учыніла спробу самагубства[20][21][22]. На чэмпіянаце сьвету 1978 року ў Страсбургу яна выступала ня ў форме, упала з брусоў і фінішавала чацьвертай пасьля трох савецкіх гімнастак, аднак заваявала залаты мэдаль на бервяне і срэбны — у апорным скачку[12].

Пасьля гэтага чэмпіянату атрымала дазвол вярнуцца ў школу сужэнцаў Караі[23]. У 1979 року заваявала трэці запар эўрапейскі чэмпіёнскі тытул у мнагабор’і, упершыню ў гісторыі гімнастыкі дабіўшыся падобнага посьпеху. На чэмпіянаце сьвету ў Форт-Ўорце таго ж року дапамагла камандзе Румыніі заваяваць залатыя мэдалі.

На Алімпіядзе-1980 у Маскве (СССР) Надзя Каманэчы заваявала залатыя мэдалі на бервяне і ў вольных практыкаваньнях ды срэбныя мэдалі ў камандным заліку і ў мнагабор’і. Ейны трэнэр Бэла Караі спрабаваў аспрэчыць вынікі, бо на ягоную думку, судзьдзі „засудзілі“ Надзю. Аднак ягоны пратэст, які трапіў у трансьляцыю, толькі пагоршыў да яго стаўленьне з боку румынскай улады[24].

У 1981 року Румынская фэдэрацыя гімнастыкі зладзіла паездку гімнастычнай каманды ў ЗША пад назвай „Надзя-81“. Паездка адбывалася супольна з амэрыканскай камандай, і тады Надзя Каманэчы зьвярнула ўвагу на Барта Конэра, свайго будучага мужа. У гэтай паездцы Надзіны трэнэры Бэла і Марта Караі вырашылі застацца ў ЗША і прапаноўвалі ўцёкі таксама і сваёй выхаванцы, аднак тады Надзя Каманэчы вырашыла вярнуцца ў Румынію. Аднак на радзіме за ёй пачалося сачэньне як за патэнцыйнай уцякачкай; выезд за мяжу быў забаронены.

У 1984 року ўлады выпусьцілі гімнастку на Алімпійскія гульні ў Лос-Анджэлесе, аднак яна ўдзельнічала не як спартоўка, а прадстаўніца румынскай дэлегацыі. Там яна пабачыла новую пратэжэ сваіх колішніх трэнэраў, Мэры Лу Рэтан. За ёй бесьперапынна сачылі, і сустрэцца ўласна з трэнэрамі гімнастка не змагла[25].

Надалей румынскія ўлады забаранялі Надзі выезд, за выняткам некалькіх паездак у Маскву і на Кубу. Няздольная ўдзельнічаць у спаборніцтвах, у 1984 року Каманэчы завяршыла кар’еру. Афіцыйную цырымонію, зладжанай з гэтай нагоды ў Бухарэсьце, наведаў старшыня Міжнароднага Алімпійскага камітэту[13]. Скончыўшы Бухарэсцкі політэхнічны ўнівэрсытэт, атрымала магчымасьць працаваць трэнэркай[26].

Уночы 27 лістапада 1989 року, за некалькі тыдняў да рэвалюцыі, Каманэчы з групай іншых румынаў праз Вугоршчыну і Аўстрыю зьбегла ў ЗША[20][14][27].

У 1991 року пераехала ў Аклагому дапамагчы Барту Конэру ў гімнастычнай школе. Праз чатыры гады яны заручыліся[28]. Вясельле адбылося ў 1996 року ў Бухарэсьце; у незалежнай Румыніі яе віталі як нацыянальную гераіню. Трансьляцыя шлюбу вялася па нацыянальнай тэлевізіі, цырымонія ладзілася ў колішнім прэзыдэнцкім палацы[14][29].

У 2001 року Надзя Каманэчы атрымала грамадзянства ЗША, застаўшыся і з румынскім грамадзнствам[30]. У 2006 у сужэнцаў нарадзіўся сын Дылан[31][32].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Nadia Comăneci. sports-reference.com
  2. ^ Gymnast Nadia Comăneci Became the Queen of the 1976 Montreal Games when she was Awarded the First Perfect Score
  3. ^ Olympic Champion Nadia Comaneci
  4. ^ http://www.evz.ro/tatal-nadiei-comaneci-a-murit-961238.html
  5. ^ Comăneci, p. 5.
  6. ^ а б List of competitive results Gymn-Forum
  7. ^ Comăneci, pp. 27-28.
  8. ^ «Gymnast Posts Perfect Mark» Robin Herman, New York Times, March 28, 1976.
  9. ^ Nadia Comaneci's perfect 10 | Epic Olympic Moments
  10. ^ Biography: COMANECI, Nadia. U.S. Gymnastics Hall of Fame.
  11. ^ а б The Olympic Odyssey: Rekindling the True Spirit of the Great Games. — Quest Books, 2003. — P. 160–161. — ISBN 0835608336
  12. ^ а б 50 stunning Olympic moments No5: Nadia Comaneci scores a perfect 10 December 14, 2011 г. Праверана July 31, 2012 г.
  13. ^ а б Still A Perfect 10. Olympic Review. Архіўная копія ад June 27, 2008 г.
  14. ^ а б в Legends: Nadia Comăneci International Gymnast magazine
  15. ^ Nellie Kim (URS) Архіўная копія ад February 27, 2011 г.
  16. ^ Within the International Federations. Olympic Review (1980). Архіўная копія ад August 8, 2010 г.
  17. ^ Top Five: Teenage Sensations Metro
  18. ^ Associated Press Athletes of the Year. MSN.com. Архіўная копія ад April 7, 2009 г.
  19. ^ Decretul nr. 250/1976 privind conferirea de distinctii ale Republicii Socialiste Romania unor sportivi, antrenori si activisti din domeniul educatiei fizice si sportului (рум.) Архіўная копія ад April 11, 2019 г.
  20. ^ а б в Fisher, Barbara; Isbister, Jennifer (November 15, 2003) Nadia Comaneci, a living legend.... Gymnastics Greats. Gymn.ca. Архіўная копія ад May 28, 2010 г.
  21. ^ Comăneci, pp. 64–68.
  22. ^ Comaneci Confirms Suicide Attempt, Magazine Says Los Angeles Times
  23. ^ Comăneci, pp. 68–72.
  24. ^ Comăneci, pp. 99–105.
  25. ^ Comăneci, pp. 125–6.
  26. ^ Comăneci, pp. 94 and 121.
  27. ^ Comăneci, pp. 137–148.
  28. ^ Comăneci, pp. 162–164.
  29. ^ "Nadia Tumbles over Wedding" Cincinnati Post, April 6, 1996.
  30. ^ Nadia Comaneci on Winning Carnegie's Great Immigrant Award
  31. ^ "Nadia Comăneci, Bart Conner Have a Boy, People, June 6, 2006.
  32. ^ «Former Gymnasts Nadia Comăneci and Bart Conner Baptized Their First Child, Dylan Paul» Архівавана 26 ліпеня 2014 года., Catalina Iancu, Jurnalul National, August 28, 2006.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]