Нажніцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Набор нажніц, зьлева направа: для шыцьця, для паперы і кухонныя

Нажні́цы — прылада для разразаньня, якая складаецца з пары мэталічных лёзаў, зьяднаных для ўтварэньня рычага, які зьмяншае патрабаваную моц, прыкладзеную для лёзаў. Лёзы слізгаюць адно па другім, у выніку чаго адбываецца разразаньне прадметаў. Нажніцамі часта разразаюць паперу, кардон, тонкую плястмасу, тканіну, кабэлі і іншыя прадметы. Акрамя звычайных нажніц існуюць таксама прамысловыя варыянты (напрыклад, для разразаньня мэталу). Ратаўнікамі часта выкарыстоўваюцца гідраўлічныя нажніцы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даволі магчыма, што нажніцы былі вынайдзеныя ў 1500 гадах да нашай эры ў старажытным Эгіпце.[1] Самыя старыя, знойдзеныя ў Мэсапатаміі, нажніцы адносяць да 1—2 тысячагодзьдзяў да нашай эры.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Who Invented Scissors  (анг.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нажніцысховішча мультымэдыйных матэрыялаў