Плястмаса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Прадметы побыту, цалкам або часткова зробленыя з плястмасы

Плястма́са (плястычныя масы) — штучныя арганічныя матэрыялы, асновай якіх зьяўляюцца сынтэтычныя або прыродныя высокамалекулярныя злучэньні (палімэры). Выключна шырокае прымяненьне атрымалі плястмасы на аснове сыстэтычных палімераў. Плястмасы фармуюць пры павышанай тэмпэратуры, у той час калі яны маюць высокую плястычнасьць. Сыравінай для атрыманьня палімераў зьяўляецца нафта, прыродны газ, каменны вугаль, лупняк. Назва «плястмасы» азначае, што гэтыя матэрыялы пад узьдзеяньнем нацяпленьня і ціску здольныя фармавацца і захоўваць пасьля ахалоджваньня або ацьвярдзеньня зададзеную форму. Працэс фармаваньня суправаджаецца пераходам плястычна дэфармуемага (вязкацякучага) стану ў шклопадобны стан.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1600 гады да н. э. у Мэзаамэрыцы выкарыстоўвалі натуральны каўчук для вырабу мячоў і статуэтак[1]. Раньнія плястмасы мелі біялягічнае паходжаньня, як то яйкі й бялок з крыві, якія зьяўляюцца арганічнымі палімерамі. У 1800-х гадох разьвіцьцё плястыкі паскорылася з вынаходзтвам Чарлзам Гуд’еарам працэсу вульканізацыі ў якасьці шляху вырабу тэрмарэактыўных матэрыялаў, атрыманых з натуральнага каўчуку. У 1830 годзе ангельскі вынаходнік Ўолтан вынайшаў ліноліюм, выкарыстоўваючы замест каўчука лінаксын.

У пачатку 1900-х гадох быў вынайшаны бакеліт, першы цалкам сынтэтычны тэрмарэактыў. Вынаходзтва належыла бэльгійскаму хіміку Лео Бакелянду. У 1933 годзе поліэтылен быў вынайдзены дасьледчыкамі кампаніі Imperial Chemical Industries (ICI) Рэджыналдам Гібсанам і Эрыкам Фосэтам[1]. Пасьля Першай сусьветнай вайны разьвіцьцё хімічнай тэхналёгіі прывяло да вынаходніцтва новых формаў плястмасаў, масавая вытворчасьць якіх пачалася ў 1940-я й 1950-я гады[2]. Поліпрапілен быў вынайдзны ў 1954 годзе італьянскім хімікам Джуліё Ната, ён быў запушчаны ў вырабніцтва ў 1957 годзе[1].

Адкіды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрмін раскладаньня плястыкавага сьмецьця перавышае 450 гадоў. Пакінуты ў глебе плястык зьмяншае яе ўрадлівасьць праз паніжэньне колькасьці жывых мікраарганізмаў. Для атрыманьня цеплавой і электрычнай энэргіі плястыкавае сьмецьце спальваюць пры тэмпэратуры звыш +1000 °C. Аднак пры яго спальваньні ўтвараюцца такія дымавыя газы, як дыяксіны і фураны, што патрабуе ачысткі паветра[3].

У Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За 2022 год у Беларусі ўтварылася 280 000 тонаў плястыкавых адкідаў, то бо па 30 кг на душу насельніцтва. Зь іх 12 % плястыка спалілі пры тэмпэратуры звыш +1000 °C для атрыманьня цеплавой і электрычнай энэргіі. У паўторнае выкарыстаньне накіравалі яшчэ 9 % плястыка[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Andrady AL, Neal MA (July 2009). «Applications and societal benefits of plastics». Philos. Trans. R. Soc. Lond., B, Biol. Sci. 364 (1526): 1977–84.
  2. ^ Thompson RC, Swan SH, Moore CJ, vom Saal FS (July 2009). «Our plastic age». Philos. Trans. R. Soc. Lond., B, Biol. Sci. 364 (1526): 1973–6.
  3. ^ а б Ірына Сідарок. Дзяржпалітыка ў сьмецьцевай сфэры Беларусі для павелічэньня чысьціні асяродзьдзя і зьмяншэньня адходаў / нам.гал.рэд. Ганна Лагун // Родная прырода : часопіс. — Менск: Выдавецкі дом «Зьвязда», студзень 2023. — № 1. — С. 16—18. — ISSN 1994-7828.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]