Нанкінская дамова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Нанкінская дамова
The Signing of the Treaty of Nanking.jpg
Падпісаньне
Тып дамовы Мірная дамова
Падпісаная
• месца
29 жніўня 1842
Нанкін (Цзянсу, Кітай)
Набыла моц
• умовы
26 чэрвеня 1843
Перадача Брытаніі Ганконга, 21 млн $ і наданьне права гандлю ў 5 партах Кітая
Тэрмін дзеяньня Неабмежаваны
Падпісанты Генры Потынгер
Кеінг
Бакі Брытанія
Кітай
Мовы Ангельская, кітайская
Сайт www.nanking.com(анг.), www.nanking.tk(кіт.)
Wikisource-logo.svg Тэкст у Вікікрыніцы:
Treaty of Nanking

Нанкінская дамова — мірнае пагадненьне, складзенае 29 жніўня 1842 году, паміж Кітаем і Вялікабрытаніяй, у выніку паразы Кітая ў Першай опіюмнай вайне (18401842). Паводле дамове да Вялікабрытаніі адышоў Ганконг, Кітаем была выплачана велізарная кантрыбуцыя каля 21 млн даляраў, а таксама адчынена частка кітайскіх гарадоў для замежнага гандлю, як то Кантон, Амой, Фучжоў, Нінбо й Шанхай.

Адной з найбольш незвычайных і зьневажальных для Кітая умоваў домовы была абавязнасьць Кітая выплаціць 6 млн даляраў у кошт канфіскаванага кітайскімі ўладамі перад вайной кантрабанднага опіюма. Дадаткам да дамовы была Хумэнская дамова, падпісаная паміж Кітаем і Вялікабрытаніяй недалёка ад Гуанчжоў.