Натальля Зьверава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Натальля Маратаўна Зьверава (нар. 16 красавіка 1971 у Менску, Беларуская ССР) — савецкая і беларуская тэнісістка. Заслужаны майстар спорту СССР (1991). Уладальніца найбольшага ліку тытулаў (20) на турнірах Вялікага шалома (ва ўсіх разрадах) сярод тэнісістаў з экс-СССР. У 2010 годзе ўключана ў сьпісы Міжнароднай залы тэніснай славы.

Першы трэнер — бацька Марат Мікалаевіч Зьвераў.

У цяперашні час Зьверава зьяўляецца капітанам зборнай Беларусі ў Кубку Фэдэрацыі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2