Нацыянальны парк Лаўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера Чунгара (4517 м над узроўнем мора)

Нацыянальны парк Ла́ўка (па-гішпанску: Parque Nacional Lauca) — самы паўночны нацыянальны парк у Чылі, аб’яўлены ЮНЭСКА біясфэрным запаведнікам сусьветнага значэньня. Лаўка знаходзіцца ў 12 кілямэтрах на захадзе ад высакагорнага пасёлка Путрэ ў рэгіёне Тарапака на мяжы з Балівіяй.

Нацыянальны парк ляжыць у Андах. Асяродзьдзе парка — магутныя горы і вульканы вышынёй да 6300 мэтраў. Асабліва вызначаюцца шматлікія вульканы на небасхіле, пераважна шасьцітысячнікі.

Непадалёку ад вульканаў знаходзіцца возера Чунгара на вышыні 4520 мэтраў, плошча якога складае 21 км². Чунгара зьяўляецца самым высакагорным возерам сьвету.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]