Новая Яцкаўшчына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Новая Яцкаўшчына
Першыя згадкі: XX ст.
Вобласьць: Гомельская
Раён: Чачэрскі
Сельсавет: Аторскі
Насельніцтва: 93 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2339
Геаграфічныя каардынаты: 52°57′41″ пн. ш. 30°47′39″ у. д. / 52.96139° пн. ш. 30.79417° у. д. / 52.96139; 30.79417Каардынаты: 52°57′41″ пн. ш. 30°47′39″ у. д. / 52.96139° пн. ш. 30.79417° у. д. / 52.96139; 30.79417
Новая Яцкаўшчына на мапе Беларусі
Новая Яцкаўшчына
Новая Яцкаўшчына
Новая Яцкаўшчына

Но́вая Я́цкаўшчына[1] — пасёлак у Беларусі. Уваходзіць у склад Аторскага сельсавету Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 93 чал. (2004). Знаходзіцца за 8 км на паўночны захад ад места Чачэрск, за 45 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 73 км ад Гомелю.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаваны ў пачатку XX стагодзьдзя перасяленцамі зь вёскі Яцкаўшчына, якая стала звацца Старая Яцкаўшчына. У 1926 дзейнічаў паштовы пункт, у Яцкаўшчынскім сельсавеце Чачэрскага раёну Гомельскай акругі. У 1929 арганізаваны калгас. 46 жыхароў загінулі на франтох Вялікай Айчыннай вайны. У 1971 у вёску пераселена частка жыхароў ня існага ў наш час мястэчка Пціч. У складзе калгасу «50 гадоў БССР» (цэнтар — вёска Отар). 1 сьнежня 2009 году сельсавет, у які ўваходзіць пасёлак, перайменаваны з Чачэрскага ў Аторскі[2].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ «О переименовании Чечерского сельсовета Чечерского района». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 291 (рас.)
  3. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]