Нікляс Фюлькруг
Нікляс Фюлькруг | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 9 лютага 1993[1][2] (31 год) | |
Рост | 188 см | |
Вага | 82 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Барусія Дортмунд | |
Нумар | 14 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2011—2012 2012—2014 2013—2014 2014—2016 2016—2019 2019—2023 2023— |
Вэрдэр 2 Вэрдэр → Гройтэр Фюрт (арэнда) Нюрнбэрг Гановэр-96 Вэрдэр Барусія Дортмунд |
26 (10) 23 (2) 23 (6) 56 (17) 75 (21) 92 (45) 23 (11) |
Зборныя | ||
2022— | Нямеччына | 13 (10) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Нікляс Фюлькруг (па-нямецку: Niclas Füllkrug; нар. 9 лютага 1993 году) — нямецкі футбаліст, нападнік дортмундзкай «Барусіі» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Фюлькруг восем гадоў правёў у моладзевай акадэміі клюбу «Рыклінген» у родным Гановэры[3], дзе трэнэрам быў ягоны бацька. Ужо ў той час хлопец забіваў шмат галоў. У наступным нападнік займаўся футболам у акадэміі брэмэнскага «Вэрдэра». У складзе гэтага клюбу, але ў рэзэрвовай камандзе, гулец дэбютаваў у прафэсійным футболе.
24 жніўня 2023 году гулец на правах арэнды на адзін сэзон далучыўся да клюбу «Гройтэр Фюрт»[4][5]. У матчы супраць «Эрцгебірге Аўэ» нападнік учыніў хет-трык усяго за 12 хвілінаў[6]. У 2014 годзе Фюлькруг склаў доўгатэрміновы кантракт зь «Нюрнбэргам», але «Вэрдэр» захаваў опцыю выкупу гульца за фіксаваную цану[7]. Пасьля некалькіх сэзонаў у клюбе ў ліпені 2016 году спартовец апынуўся ў «Гановэры-96», зь якім склаў чатырохгадовую працоўную ўгоду. Як паведамлялася, «Нюрнбэрг» атрымаў 2 мільёны эўра ды 1 мільён магчымых бонусаў[8][9]. У клюбе з роднага гораду Фюлькруг ня мог улучыць галоў у браму супернікаў ажно восем першых матчаў запар, але 13 студзеня 2018 году аформіў хет-трык у браму «Майнцу»[10][11]. За той сэзон нападнік паклаў на свой рахунак 14 галоў, чым зьвярнуў увагу на сябе з боку галоўнага трэнэра нацыянальнай зборнай[12]. Улетку 2018 году мёнхэнглядбаскай «Барусія» прапаноўвала 18 мільёнаў эўра за гульца. Таксама існавала цікавасьць з боку некалькіх ангельскіх клюбаў, але ён застаўся ў клюбе. У наступных сэзонах пашкоджаньні часам заміналі футбалісту гуляць ува ўсіх матчах.
У красавіку 2019 стала вядома, што з новага сэзону нападнік вярнецца ў «Вэрдэр». 26 верасьня гулец адзначыўся хет-трыкам за брэмэнцаў у матчы супраць «Шальке-04»[13]. Паводле вынікаў сэзону 2021—2022 гадоў Фюлькруг пацэліў 19 галоў у матчах Бундэсьлігі 2, чым дапамог клюбу вярнуцца ў элітны дывізіён[14]. Ён працягнуў забіваць галы ў наступным сэзоне. 31 жніўня 2023 году дортмундзкая «Барусія» паведаміла аб тым, што клюб пагадніўся з гульцом аб пераходзе. Гэта каштавала дортмундцам 13 мільёнаў эўра ды яшчэ дадаткова 2 мільёны эўра ў якасьці бонусаў[15]. 29 верасьня Фюлькруг улучыў мяч у браму «Гофэнгайму», пачаўшы лік сваім галам за «чмялей»[16]. 7 лістапада нападнік адзначыўся ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Ньюкасл Юнайтэд»[17]. 28 студзеня 2024 году спартовец учыніў хет-трык у матчы супраць «Бохуму»[18].
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У лістападзе 2022 года Фюлькруг быў выкліканы ў зборную Нямеччыны на чэмпіянат сьвету 2022 году ў Катары[19]. Пры падтрыхтоўцы да турніру Фюлькруг дэбютаваў у таварыскім матчы супраць зборнай Аману, выйшаўшы на замену і пры гэтым забіўшы гол. Гулец стаў самым узроставым палявым гульцом, які дэбютаваў за зборную за апошнія 20 гадоў. У дзень дэбюту нападніку было 29 гадоў і 280 дзён[20]. 27 лістапада Фюлькруг улучыў мяч ў матчы чэмпіянату сьвету ў браму зборнай Гішпаніі, што дазволіла камандзе здабыць адзін пункт[21]. 1 сьнежня нападнік пацэліў мяч у браму зборнай Коста-Рыкі.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в Niclas Füllkrug // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Niclas Füllkrug // As (гішп.) — Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ «Archiv: November 2006». Fidele Dörp.
- ^ «Fürth leiht Füllkrug ein Jahr von Werder Bremen». Nord Bayern.
- ^ «Fürth holt Niclas Füllkrug auf Leihbasis». Greuther Fürth.
- ^ «6:2! Füllkrug-Hattrick in zwölf Minuten». Kicker.
- ^ «Füllkrug unterschreibt Dreijahresvertrag beim FCN». Kicker.
- ^ Tietenberg, Dirk (19.07.2016). «Hannover 96: Zwei für die erste Klasse». Neue Presse.
- ^ «Füllkrug kehrt in seine Heimat zurück». Hannover 96.
- ^ «Niclas Füllkrug hat-trick completes fightback for Hannover over Mainz». Bundesliga.
- ^ «Füllkrug’s on fire! Bundesliga defences are terrified as the Hannover marksman takes aim». Bundesliga.
- ^ «„Meine Heimat“: Füllkrug verlängert in Hannover». Kicker.
- ^ «Niclas Füllkrug hits hat-trick as Werder Bremen add to Schalke’s woes». Bundesliga.
- ^ Clark, Gill (27.11.2022). «Who is Niclas Fullkrug? Germany star’s incredible rise from unheralded second tier star to World Cup hero». Goal.
- ^ «Dortmund officially introduce Füllkrug». Bulinews.
- ^ «Dortmund siegt bei Füllkrugs Torpremiere». Faz.
- ^ «Borussia Dortmund schlägt Newcastle United und stößt Tür zum Achtelfinale weit auf: Füllkrug und Brandt treffen». Eurosport.
- ^ «Füllkrug-Gala lässt BVB jubeln». Sport1.
- ^ [«„War ein langer Weg!“ Füllkrugs emotionale Worte zur Nominierung»]. Sport1.
- ^ @optafranz (16.11.2022). «Aged 29 years and 280 days, Niclas Füllkrug is the oldest outfield player to make his debut for Germany in 20 years». Tweet.
- ^ «Niclas Füllkrug rettet gegen Spanien ein Unentschieden». Deutsche Welle.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
Барусія Дортмунд — цяперашні склад
|
---|
1 Кобэль · 2 Морэй · 4 Шлётэрбэк · 5 Бэнсэбаіні · 6 Эзджан · 8 Нмэча · 9 Алер · 10 Санча · 11 Ройс · 14 Фюлькруг · 15 Гумэльс · 16 Дзюранвіль · 17 Вольф · 18 Мукако · 19 Брант · 20 Забіцэр · 21 Мален · 22 Маатсэн · 23 Джан · 25 Зюле · 26 Руэрсан · 27 Адэемі · 30 Польман · 32 Камара · 33 Мэер · 35 Лётка · 43 Байна-Джытэнз · 47 Пападопуляс · Трэнэр: Тэрзіч |