Осман Букары

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Осман Букары
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 сьнежня 1998(1998-12-13)[1] (25 гадоў)
Рост 170 см
Пазыцыя паўабаронца, нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Црвена Зьвезда
Нумар 30
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018—2020
2020—2022
2021—2022
2022—
Трэнчын
Гент
Нант (арэнда)
Црвена Зьвезда
54 (13)
26 (4)
24 (2)
45 (17)
Зборныя
2021— Гана 12 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
20 сьнежня 2023.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
7 верасьня 2023.

Осман Букары (па-ангельску: Osman Bukari; нар. 13 сьнежня 1998 году) — ганскі футбаліст, ўінгер сэрбскага клюбу «Црвена Зьвезда» і нацыянальнай зборнай Ганы.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаў кар’еру ў славацкім «Трэнчыне»[2] пасьля таго як перабраўся ў Славаччыну з ганскага клюбу «Акра Лаянз». За два сэзоны стаўся ключовым гульцом дружыны, асабліва ў сэзоне 2019—2020 гадоў, калі ганец быў улучаны ў сымбалічную зборную славацкага першынства[3]. 4 верасьня прыяднаўся да бэльгійскага «Генту», адразу дамогшыся месца ў асноўным складзе клюбу. Разам з клюбам браў удзел у розыгрышу Лігі Эўропы, змагаючыся з «Гафэнгаймам», «Црвенай Зьвездай» і чэскім «Слованам». Сэзон 2021—2022 гадоў афрыканец згуляў у шэрагах «Нанту» ў розыгрышу францускай Лігі 1. Па павяртаньні ў «Гент» адразу быў выкуплены сэрбскай «Црвенай Зьвездай» за 3 млн эўра[4]. Дэбютаваў за бялградзкі клюб 10 ліпеня 2022 году ў хатнім матчы супраць «Раднічкаў», які скончыўся зь лікам 4:0[5]. Букары адзначыўся голам. Спартовец быў абраны гульцом матчу, зарабіўшы тры галы і адзін асыстэнцкі пункт на свой рахунак, у кваліфікацыйным матчы Лігі чэмпіёнаў супраць армянскага «Пюніку»[6]. Улучыў мяч з далёкай адлегласьці ў браму «Партызану» ў адвечным дэрбі Бялграду, які скончыўся ўнічыю зь лікам 1:1.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў за нацыянальную зборную Ганы 25 сакавіка 2021 году ў матчы супраць зборнай ПАР у кваліфікацыі Кубка афрыканскіх нацыяў. З 2022 году стаўся сталым гульцом асноўнага складу, дзякуючы чаму паехаў на чэмпіянат сьвету 2022 году ў Катары.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Нант»:

«Црвена Зьвезда»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]