Пагоняй да новае эры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пагоняй да новае эры
Вокладка альбому Пагоняй да новае эры. Молат. 2012
Альбом Молата
Выдадзены 2012
Жанр РСК
Фолькавы мэтал
Працягласьць 50:29
Выдавец «Strong Survive Records»
Храналёгія Молата
Уваскрашэньне герояў
(2010)
Пагоняй да новае эры
(2012)
Молатакрыж
(2014)

«Паго́няй да но́вае э́ры» (па-ангельску: As a Chase to New Era) — трэці поўнафарматны альбом гурту «Молат».

Пра песьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гучаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гук запісу цяжкі і жорсткі. Музычна гэты альбом уяўляе сабою сумесь гард’н’гэві ды панк-гардкору зь вельмі значнай роляю дуды й іншых народных інструмэнтаў. У партыі рытм-гітары практычна няма рыфаў, а паўсюль ідуць прагрэсіі акордаў. Мэлёдыку паверх гэтых прагрэсіяў ствараюць сьпевы, дуда і сола-гітара, прычым яны даволі шчыльна чаргуюцца, запаўняючы прастору. Песьні збольшага маюць звычайную куплетна-прыпеўную структуру. Сьпевы грубыя і даволі брудныя, як у панку, але ўпэўненыя, і сьпявак заўжды не крычыць, а пяе мэлёдыю, як у гард-року і гэві-мэтале.

Выканаўца пра альбом[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У інтэрвію за 2013 рок галава гурту распавёў пра гучаньне гурту ў дадзеным альбоме:

Магчыма, вядома, з боку бачней, і гэты матэрыял запраўды можна аднесьці стылёва да фолк-мэтал, але, на мой погляд, ён ня вельмі дужа розьніцца ў музычным пляне з тым жа «В Пламени Рассвета» — гэта той жа мэталізаваны РСК, які адрозьнівае толькі большая колькасьць фольк-інструмэнтаў. Адкуль цяга да апошніх? Напэўна, з таго ж Юнгіянскага "калектыўнага бессьвядомага", з таго сакральнага гучаньня і той мэлёдыкім, якая і мае аўтэнтычную Душу Народу. У маіх продкаў тая жа дуда (валынка) як раз і грала менавіта сакральную ролю, пад ейныя гукі акампанаваліся таемства Нараджэньня і Сьмерці, а самі людзі, якія граюць на ёй, лічыліся адараванымі містычнай дужасьцю Багамі. Гэтак жа і я, відавочна, на ўзроўні падсьвядомасьці ўспрымаючы ўсе гэтыя чароўныя гукі, заўжды мкнуўся да запанаваньня гэтым інструмэнтам, ды і шмат якімі іншымі. І, як усе могуць прасачыць самі, фольк-інструмэнты суправаджалі ў нейкай меры практычна ўсе матэрыялы, якія бвлі выпушчаныя ў сьвет як «Apraxia», гэтак і «Молат». Калісьці гэта быў даволі мінімалістычны набор, цяпер у мяне зьявілася магчымасьць болей разьвівацца ў гэтым кірунку, і мой музычны арсэнал складаецца ўжо з прыкладна двух дзясяткаў розных інструмэнтаў.

— ru.apraxia.ru, 2013 рок

Тэксты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэксты прасякнуты даволі-такі кананічнымі для цяжкой музыкі матывамі змаганьня за волю і праўду, вобразамі сілы і годнасьці. Сюды дадаецца беларуская нацыянальная спэцыфіка, а ў некаторых песьнях — нацыянал-сацыялістычная ідэалёгія, у тым ліку нават з канкрэтнымі кароткімі тэзамі пра тое, якой павінная быць дзяржава (песьня «Парадак»). Але ніякага шавінізму і расавай нянавісьці тут няма.

Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

НазваСловыМузыка Працягласьць
1. «Храбрыя сэрцам (The Brave Heart)»     03:03
2. «Усяслаў чарадзей (Usjaslaŭ the Wizard)»     05:14
3. «Молот воли (The Hammer of the Will)»     05:24
4. «Імчыць пагоня... (The Chase Is Rushing...)»  Максім Багдановіч  03:35
5. «Абарона Крычава (The Defense of Krychaŭ, сярэднявечная баляда)»  фальклёрфальклёр 03:53
6. «Выбирай! (Choose the Way!, In Extremo перасьпеў)»     03:40
7. «Преодоленье... (Overcoming...)»     04:54
8. «На окруту (Werwolfschaft)»     05:05
9. «Парадак (The Order)»     05:12
10. «Браты па зброі (Brothers in Arms)»     04:33
11. «Маладыя штурмаўцы (Young Storm Troopers, Honor перасьпеў)»     02:58
12. «Апошнія з расы багоў (The Last of Gods Race)»     02:58
50:29

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]