Падзеньне Канстантынопалю

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Падзеньне Канстантынопалю адбылося ў аўторак 29 траўня 1453 году, калі войска Аcманскай імпэрыі пад камандаваньнем султана Мэхмэда II захапіла Бізантыйскую сталіцу. Гэтая падзея засьведчыла канчатковы развал Усходняй Рымскай імпэрыі, сьмерць Канстантына XI, апошняга Рымскага імпэратара, а таксама стратэґічны захоп і пачатак Атаманскай геґемоніі над усходнім Міжземнамор’ем і Балканамі. Горад заставаўся сталіцай Асманскай імпэрыі да яе развалу ў 1922 годзе.

ВКЛ і «Трэці Рым»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэтая лёсавызначальная падзея мела і выразны беларускі кантэкст. З падзеньнем Канстантынопалю зьвязваецца пачатак новай замежнапалітычнай дактрыны Маскоўскага княства як адзінага абаронцы праваслаўнай веры, іхнай новай дзяржаўнай канцэпцыі: «Масква — Трэці Рым».

Беларускі гісторык Генадзь Сагановіч піша ў сваім «Нарысе гісторыі Беларусі»: «Шлюб вялікага князя маскоўскага з апошняй прадстаўніцай бізантыйскага імпэратарскага дому Соф’яй Палеалог (1472) наблізіў Маскву да наследваньня палітычнай ролі „Рамейскага царства“… Так ужо ў 1478 годзе ён (маскоўскі цар Іван III) запатрабаваў ад Казімера Ягайлавіча аддаць Полацак, Віцебск, Смаленск ды іншыя гарады ВКЛ».