Панакота

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Панакота

Панакота (па-італьянску: Panna cotta — «вараныя вяршкі») — папулярны паўночнаітальянскі дэсэрт. Аснова панакоты — сьметанковы крэм, выдатна спалучаецца зь ягадамі, садавінай і цукатамі, таму гатункаў панакоты вельмі шмат.

Пры гатаваньні, вяршкі з цукрам і ванільлю награваюцца і варацца на ціхім агні 15 хв. Да атрыманай масы дадаецца жэлятын і сумесь разьліваюць у формы, пасьля застываньня выкладваюць з формы на талеркі. Панакота падаецца з садавіннымі соўсамі і кавалачкамі садавіны ці ягадамі, а таксама шакаладным ці карамельным соўсам.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Панакотасховішча мультымэдыйных матэрыялаў