Пармэлія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Пармэлія
Parmelia sulcata - lindsey.jpg
Клясыфікацыя
Царства Грыбы
Аддзел Аскаміцэты
Кляса Леканораміцэты
Парадак Леканаральныя
Сямейства Пармэліевыя
Род Пармэлія
Бінамінальная намэнклятура
Parmelia

Пармэлія (Parmelia) — род ліставатых лішайнікаў сямейства пармэліевых.

Слаявіна ліставатая. Зьверху жаўтавата-зеленаватая, шэрая, зялёна-бурая, з сарэдыямі, радзей з пладовымі целамі (апатэцыямі), зьнізу белая, карычневая ці чорная, прымацаваная да субстрату. Споры па 8 у сумцы, бясколерныя, аднаклетачныя. Фікабіёнт — водарасьць з роду трэбуксія.

Род аб’ядноўвае 10 відаў. Пашыраны ўсюды, на Беларусі сустракаюцца пармэлія баразнаватая і пармэлія скальная. Трапляюцца ў лясах на ствалах дрэў, валунах.

Выкарыстоўваюцца для атрымання антыбіётыкаў.

Commons-logo.svg  Пармэліясховішча мультымэдыйных матэрыялаў