Парнаграфія ў Польшчы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Парнаграфія ў Польшчы — забароненая дзейнасьць. Яе вытворчасьць караецца карным правам.

Кінапрадпрыемства Зэбра стварала многія мастацкія карціны, дзе былі "ўрэзкі" з плоцкім каханьнем, паказам голых жаночых грудзей.

Пачалі нават гаварыць і пісаць у СССР або "сэксуальнае рэвалюцыі" ў Польскае НР, бо там паказвалі і гаварылі тое, што не гаварылі ў СССР.

У ПНР парнаграфія была даступная для невялікага кругу асобаў, якія мелі доступ да замежных паездак. Порнавырабы тайна "па-ціху" прывозілі з-за мяжы, як правіла з Заходняе Эўропы. 1990 годзе адбылося аслабленьне ўлады дзяржавы і падзеньне ўраду бальшавікоў. Порнавырабы сталі шырока прадавацца ў Польшчы. Порнавырабы сталі даступнымі для простага чалавека. У 1990-ыя гады ледзь усе рынкі краіны мелі месца продажаў відэа, дзе таксама можна было купіць порна. Сталі прадавацца порначасопісы замежныя і самаробныя польскія.

Літаратура ў Польшчы мела свае допісы пра плоскія зносіны. Напрыклад, аповесьць Самасей:

Тася зь Цюйміч. Яе пакаціў бы ў мяккія падушкі. Яна гарэзьліва баранілася б ад яго, ад пацалункаў у шыю і вушка. А ён тым часам расшпіліў бы на ёй блузку з карункаміі, трымаючы адной рукою яе абедзьве ручкі, сьцягнуў бы карацюленькую спаднічку, сарваў бы кашульку... Распрог бы Тасю з усяго іншага, сам бы выпрагся б і, ціхенька ржучы, глядзеў бы на яе сарамлівасьць, на тое, як спрабуе яна па-курынаму закопвацца ў пасьцель, уся ў агні. Выграбаў бы яе назад, на паверхню, паварочваў бы на плечы, каб зазірнуць ёй у вочы, па-дзіцячаму пасьпешліва дакрануўся б да яе грудзей. Хапаў бы Тасю на рукі і круціўся б зь ёю, пакуль, прытуліўшыся, не папрасіла б спыніцца, з боязі, каб ня ўпаў... Доўга цалаваў бы яе ў вусны, у вушка, у шчокі, бародку, шыю, цалаваў бы па руках, грудзях. Таня патанала б у пацалунках. І тады б адбылося самае важнае, ад чаго сьвет валіцца ў прорву.
Яна заплакала б ад болю, а ён Андрэй, супакойваў бы яе, ашаломлены тым, што здарылася. І першы раз спалохоўся б жанчыны!

— «Самасей»[1].

Дзіцячая парнаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Порнавырабы з удзелам асобаў да 18 гадоў строга забаронена і караецца іх вытворчасьць.

У траўні 1969 году Сакрат Яновіч выпусьціў свой твор «Загоны»[2]. Яе друкавалі за кошт «Беларускага Грамадзка-Культуранага Таварыства». Больш ніводная кніга не была выдазеная за сродкі БГКТ. «Загоны» мелі 2000 асобнікаў. Зборнік апавяданьняў пісаў Сакрат Яновіч пад наглядам Міколы Гайдука (зь вёскі Міхалова), які скончыў у Менску ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце імя Уладзімера Леніна. Вучыў дзяцей у Бельскім ліцэі беларускае мове. Сакрат Яновіч хадзіў да Міколы Гайдука, каб ён чытаў рукапісы.

Не скажу каб пакалечыў ён мае тэксты. Аднак павыкрэсьліваў зь іх усё, што пахла эратызмам, сэксам. Тлумачыў: ««Загоны» будуць чытаць вучні, нельга іх дэмаралізаваць!» Хаця, сам асабіста, любіў ён «голыя фантазыі». — Цудоўна апісаў ты гэты акт, але я яго не пушчу ў друк. Выбачай, золатца, — дадаваў нейкім уедлівым тонам. — Ня злуй, Сакрацік...

— «Ня жаль пражытага. Успаміны». Сакрат Яновіч[2].

Пасьля выданьня кнігі Сакрат Яновіч пачаў праводзіць аўтарскія сустрэчы[2]. Іх праводзіў па ўзоры Алеся Барскага: народ любіць сьмех, не пераносіць гордасьці і зазнайства, трэба паказаць сабе «сваім хлопцам», не шкадаваць для слухачоў плоцкіх гісторыяў, памятаць, што існаваньне чалавецтва трымаецца на двух асновах (ежа і похаць да плоцкага каханьня). Сакрат Яновіч на выступах рабіў наступнае: не прыглядаўся тварам, не папраўляў сказанага, ня быў занудаю, казаў гладка, хоць не абавязкова разумна. Лічыў, што жанчыны любяць цялесна чыстых і пад гальштукам з касьцюмам.

Права[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У верасьні 1998 быў прыняты закон. Артыкул 202 карнага закону дазволіў паказ плоцкіх дзеяньняў, але з абмежаваньнямі[3]:

  • забарона дзіцячае парнаграфіі
  • забарона скоталожніцтва
  • забарона насільныя дзеяньні
  • забарона паказу гледачам, якія ня хочуць глядзець порна і для асобаў ніжэй 16 год.

Эратыкон[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Польская порнаіндустрыя ўзяла задуму аб рэкордах. Г'юстан арганізавала ў 1995 г. пабіцьцё сусьветнага сэксуальнага рэкорду, яна ўвайшла ў порнаіндустрыю зь хітом. Дваццацісямігадовая жанчына прыдумала сэксуальныя спаборніцтвы. У клубе Выхад у Нью-Ёрку перад 2000 чалавек. Жанчына займаліся сэксам з 620 мужчынамі[4]. Фільм зь яе чынамі добра прадаецца і па гэты дзень. У Польшчы ідэя публічнай оргіі прыйшла тры гады таму ў Пінк Прэс, вытворцы польскага порнарынку.

Кася Ласка, Клаўдыя Фігура і Мар'яна Рокіта - зоркі польскага порна сьвету. Тры гады запар яны заваёўвалі тытулы нацыянальных сэксуальных рэкардсмэнаў на Эратыкон (Фігура і Рокіта таксама былі рэкардсмэнамі сьвету). Уладам Варшавы давалі дазвол. У 2004 годзе Кшыштаф Оршаг з грамады дапамогі ахвярам злачынстваў пры ўправе места Варшава, які паведаміў у пракуратуру пра сутэнрства, учыненае кіраўнікамі Пінк Прэс. Паводле Кшыштафа Гарватоўскага, прэс-сакратара Пінк Прэс, мы маем справу з кампаніяй супраць Пінк Прэс, інспіраванай леташняй рэкардсмэнкай Марыянай Ракітай. Яна абвінавачвае нас у пагрозе яе здароўю і нявыплаце належнага ганарару (у памеры 15 000 злотых) за перамогу. Пінк Прэс таксама трапіў пад агонь былых работнікаў, у тым ліку рэжысэра Джэк Галівуд і Майкл Сэйнт (абодва псэўданімы). Гавораць пра тое, што Пінк Прэс не плаціць сацстрах, мае запазычанасьць па заробку і карыстаецца наіўнасьцю беднякоў з глыбінкі.

Мерапрыемствы накшталт Эратыкон падтрымліваюць цікавасьць да порнаіндустрыі Польшчы, якая зьнікае пасьля вялізнага буму пачатку 1990-х г. Найбольшы ўклад у крызіс унёс Інтэрнэт. Вось чаму большасьць кампаній зьвярнуліся да мультымэдыя. Баба Яга, вядучы ў краіне вытворца т. зв. ружовыя праграмы для тэлевізійных станцый, у цяперашні час выпускае адно пэрыядычнае выданьне, адрасаванае асобам без доступу ў Інтэрнэт, як правіла, менш патрабавальным адрасатам.

У 2001 годзе Кася Ласка, тагачасная зорка польскага парнаграфічнага кіно, паспрабавала перамагчы сваю папярэдніцу. Конкурс адбываўся ў Варшаве падчас кірмашу Эратыкон 2001. На ўдзел падалі заяўкі больш за 500 ахвотнікаў, але ня ўсе зь іх прайшлі праверку для допуску на ўдзел у мерапрыемтсве. Кася Ласка не пабіла рэкорд — яна выбыла праз чатыры гадзіны з партнэрам пад нумарам 167. Праз год Клаўдзія Фігура і яе 646 партнэраў увайшлі ў сьпіс рэкордаў. У 2003 годзе да конкурсу далучылася былая журналістка, актывістка Саюзу Свабода і прэс-сакратарка Зьбігнева Рэлігі Паўліна Качанава (Мар’яна Ракіта — псэўданім). Яна апярэдзіла свайго папярэдніка, бо ўстанавіла рэкорд з 759 мужчынамі[5]. Тытулам яна карысталася нядоўга, бо ў 2004 годзе амерыканка Ліза Спаракс за 24 гадзіны абслужыла 919 мужчын[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 19. — 382 с. — 5150 ас.
  2. ^ а б в  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 121—122. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  3. ^ Сойм Польшчы.
  4. ^ Pornoostatki Архіў
  5. ^ а б Seksualne rekordy świata. Na liście znajdują się także polskie gwiazdy pornografii