Перавесьсе (Хвойніцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перавесьсе
трансьліт. Pieravieśsie
Дата заснаваньня: перад 1846 годам
Былая назва: фальварак Тэрэспаль (Перавесьсе)[a]
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Палеская вобласьць
Раён: Камарынскі
Сельсавет: Радзінскі
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Геаграфічныя каардынаты: 51°31′20″ пд. ш. 30°00′33″ з. д. / 51.52222° пд. ш. 30.00917° з. д. / -51.52222; -30.00917Каардынаты: 51°31′20″ пд. ш. 30°00′33″ з. д. / 51.52222° пд. ш. 30.00917° з. д. / -51.52222; -30.00917
Перавесьсе на мапе Беларусі
Перавесьсе
Перавесьсе
Перавесьсе

Перавесьсе[1] — былы пасёлак у Камарынскім раёне (тэрыторыя сучаснага Хвойніцкага раёну) Палескай вобласьці Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фальварак Тэрэспаль (Перавесьсе) на мапе 1846 г. А. К. Фіцінгофа.
Перавесьсе на мапе гэнштабу РККА Беларусі і Літвы. 1935 г.

Ці не найранейшая пакуль зьвестка пра фальварак Тэрэспаль (Перавесьсе) сустрэтая на тапаграфічнай мапе Менскай губэрні 1846 году генэрал-маёра А. К. Фіцінгофа. У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 3 мужчыны і 4 жанчыны з фальварку Тэрэспаль зьяўляліся парафіянамі Астраглядаўскага касьцёлу Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі[2].

У 1909 годзе на хутары Перавесьсе Дзёрнавіцкай воласьці Рэчыцкага павету Менскай губэрні налічвалася 9 двароў з 45 жыхарамі[3].

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Перавесьсі было 18 двароў, 35 жыхароў. У траўні 1943 году акупанты спалілі ўвесь пасёлак, загубілі 34 чалавекі[4]. Пасьля трагедыі паселішча не аднаўлялася[5].

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Можна меркаваць, што тапоним Перавесьсе больш раньні і звыклы для навакольных жыхароў у параўнаньні з традыцыйна «панскай» назвай Тэрэспаль.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 318
  2. ^ Расейскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 381
  3. ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 150
  4. ^ Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. Сборник архивных документов и материалов / сост.: А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]; редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. — Минск: НАРБ; М.: Фонд «Историческая память», 2021. С. 37, 502
  5. ^ Эсауленка А. Спаленыя вёскі: Зялёны Гай, Перавессе, Чырвонамайск — так ніколі і не адрадзіліся.