Печань

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Печань аўцы

Пе́чань (па-лацінску: hepar) — жыцьцёванеабходны непарны ўнутраны ворган храбетных жывёлаў, у тым ліку й чалавека, ворган знаходзіцца ў поласьці жывата й выконвае вялікую колькасьць розных фізыялягічных функцыяў. Печань выконвае важную ролю ў працэсе мэтабалізму, гэтак яна ўтрымлівае ў сябе глікаген, расшчапляе вузы крыві, сынтэзуе плязьмены бялок, удзельнічае ў стварэньні гармонаў і дзейнічае як дэтаксыфікатар. Печань зьяўляецца неабходным ворганам жыцьцядзейнасьці арганізму, у цяперашні час няма магчымасьці кампэнсаваць адсутнасьць функцыі печані ў доўгатэрміновай пэрспэктыве, нягледзячы на тое, што печаневы дыяліз можа быць выкарыстаны на кароткі тэрмін.

Гэты ворган разьмешчаны пад дыяфрагмай у брушной тазавай вобласьці нутра. Печань вырабляе жоўць, лугавы склад, які дапамагае ў страваваньні праз эмульгаваньне ліпідаў. Вузкаспэцыялізаваныя тканіны печані рэгулююць шырокі спэктар вялікіх аб’ёмаў біяхімічных рэакцыяў, у тым ліку сынтэз і распад дробных і складаных малекулаў, многія зь якіх неабходныя для нармальнай жыцьцядзейнасьці[1].

Хваробы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Пухліны печані. Дабраякасныя пухліны, у асноўным, ня маюць небясьпечных наступстваў. Праявай падобных пухлін зьяўляецца павялічэньне печані ды (ці) боль пры фізычнай нагрузцы. Гэта адбываецца з-за таго, што дадзеная пухліна не прымацаваная непасрэдна да тканіны печані й таму цісьне на яе. Злаякасныя пухліны і другасныя мэтастазы ў печані прыводзяць да перараджэньня тканіны воргану, што вядзе да парушэньня або страты функцыяў печані. Клінічна праяўляецца: болем, парушэньнем функцыі страваваньня, жаўтухай і інш.
  • Кісты. Адной з самых распаўсюджаных кістаў на печані зьяўляецца інфэкцыйна-паразытная эхінакокава кіста.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Maton, Anthea; Jean Hopkins, Charles William McLaughlin, Susan Johnson, Maryanna Quon Warner, David LaHart, Jill D. Wright (1993). «Human Biology and Health». Englewood Cliffs, New Jersey, USA: Prentice Hall. ISBN 0-13-981176-1. OCLC 32308337.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Печаньсховішча мультымэдыйных матэрыялаў